Telegram Web
🎧Слухайце на YouTube музычны альбом пра палітвязняў Беларусі

Праваабарончы цэнтр «Вясна» з творчымі дзеячамі прэзентуюць музычны альбом пра палітзняволеных Беларусі — «Пазначаныя жоўтым». Над яго стварэннем працавалі паэты, акторы, музыкі, праваабаронцы і былыя палітзняволеныя.Альбом складаецца з шасці трэкаў, якія адлюстроўваюць шлях палітвязня ад затрымання да вызвалення.

Альбом з'яўляецца своеасаблівай дакументацыяй рэпрэсій Беларусі. У аснове тэкстаў — рэальныя сведчанні палітзняволеных, а ў аранжыроўцы выкарыстоўваюцца архіўныя запісы затрыманняў, судовых працэсаў і галасоў палітвязняў.

Слухаць альбом на YouTube можна па спасылцы

🌿Праект рэалізаваны ў межах праграмы ArtPower Belarus Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу
🎧Слухайце на Soundcloud музычны альбом пра палітвязняў Беларусі

Праваабарончы цэнтр «Вясна» з творчымі дзеячамі прэзентуюць музычны альбом пра палітзняволеных Беларусі — «Пазначаныя жоўтым». Над яго стварэннем працавалі паэты, акторы, музыкі, праваабаронцы і былыя палітзняволеныя.Альбом складаецца з шасці трэкаў, якія адлюстроўваюць шлях палітвязня ад затрымання да вызвалення.

Альбом з'яўляецца своеасаблівай дакументацыяй рэпрэсій Беларусі. У аснове тэкстаў — рэальныя сведчанні палітзняволеных, а ў аранжыроўцы выкарыстоўваюцца архіўныя запісы затрыманняў, судовых працэсаў і галасоў палітвязняў.

Слухаць альбом на Soundcloud можна па спасылцы

🌿Праект рэалізаваны ў межах праграмы ArtPower Belarus Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу
🔈 Каго мы падтрымалі грантам #ArtPowerBelarus: альбом "Пазначаныя жоўтым".

Музычны зборнік сёння прэзентаваны праваабарончым цэнтрам "Вясна" і творцамі, якія працавалі над праектам. Гэта аўтарка ідэі і менеджарка Крысціна Дробыш, аўтар тэкстаў і рэпер Аngst, музыка і рэжысёр Арцём Ставер, праваабаронца "Вясны" Дзіяна Пінчук. Да запісу далучыліся акторы і музыкі, сярод якіх — Андрэй Новік, а таксама былыя палітзняволеныя Алесь Папковіч і Алана Гебрэмарыям. З прычынаў бяспекі імёны ўсіх удзельнікаў не называюць.

У альбом увайшло 6 трэкаў, кожны з якіх апісвае важны момант ці аспект жыцця палітзняволенага Беларусі: затрыманне — умовы — суд — лісты — пасля вызвалення — дзеці.

“Для мяне ў гэтым праекце найважнейшым элементам з’яўляецца дакументальная праўда, — кажа Крысціна Дробыш. — Музычная частка вельмі моцная, але ж і яна дакументальная. Калі разбіраць складнікі інструменталу, то там бачыцца паўнавартасная драматургія. Тэксты будуюцца на аповедах, інтэрв’ю, прыватных размовах з палітвязнямі і іхнымі сваякамі. Таксама выкарыстоўваюцца запісы рэальных людзей. Такі сабе музычны вербацім”.

Што было самым складаным у працэсе працы? Запытваемся ў каманды.

“Усё. От рэальна ўсё. Чытанне кіламетраў тэкстаў, збіранне каманды. Начныя запісы, мантаж, — кажа Крысціна Дробыш. — Прасцей сказаць, што было простым — заварыць чарговую каву, каб далей ісці працаваць у максімальнай уключанасці”.

“Мне ж было складана адпачатку намаляваць у сябе ў галаве, якой мусіць быць музыка. Потым — якія трэба мастацкія прыёмы ўжыць, хацелася выкарыстаць паболей розных інструментаў”, — разважае Арцём Ставер.

🔗 Слухаць альбом на: Youtube i Soundcloud

Больш прыкладаў праектаў, падтрыманых ArtPower Belarus, у адмысловай галерэі (дапаўняецца)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👨‍⚕️Гвалт, пагрозы і ўгаворы. Як на медыкаў ціснуць перад выбарамі*

Пра гэта распавядае @belhalat_by.

🔹Санаторый «Беларусачка». Збор подпісаў адбываецца наступным чынам: у кабінеты прыносяць спісы, у якіх пазначаны ўсе дадзеныя супрацоўнікаў, і патрабуюць паставіць подпіс, не тлумачачы, пад чым чалавек распісваецца і для чаго. Лішнія пытанні не вітаюцца.

🔹У адной з бальніц Мінска начмед заявіў, што 90% персанала павінны падпісацца за кандыдата. Тых, хто адмовіўся, выклікаюць на «размову» да ідэолага.

🔹У медуніверсітэтах подпісы сярод студэнтаў збіраюць проста ў будынку навучальнай установы, прычым кантралююць, хто падпісаўся, а хто не, звяраючыся літаральна па пашпартах.

🔹У лякарнях і паліклініках супрацоўнікам прыходзіць рассылка: «прыходзім заўтра з пашпартамі, будзем ставіць подпісы за Лукашэнку». Былі прэцэдэнты, калі па «аўтографы» прыходзілі ў кабінеты лекараў наўпрост падчас прыёму пацыента.

✍️Калі вас прымушаюць падпісвацца за кандыдатаў, калі ласка, распавядзіце «Вясне» — @Viasnainfo
🎄BYSOL абвяшчае калядную акцыю дапамогі дзецям палітвязняў

Сабраныя сродкі будуць накіраваны на падарункі: кожнае дзіця атрымае па €100, каб навагоднія святы сталі больш цёплымі і радаснымі.

Звярнуцца па дапамогу могуць члены сем'яў палітвязняў, у якіх ёсць дзеці да 16 гадоў уключна і нехта з бацькоў (ці абодва) знаходзяцца (больш за 3 месяцы), альбо знаходзіліся раней у зняволенні (таксама больш за 3 месяцы).

Падтрымаць акцыю па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📍Паведамляйце «Вясне» пра затрыманні, ператрусы і «выклікі на размову»

Мы збіраем і захоўваем факты пераследу, што асабліва важна ў цяперашніх умовах.

Па жаданні, ваша інфармацыя можа застацца непублічнай. Вы таксама можаце перадаць такія звесткі праз вашых сяброў, што жывуць за мяжой.

@viasnainfo| @viasna_bot | @ViasnaSOS
Сёння зноў пачынаюць судзіць блогера Паўла Спірына, які мусіў праз месяц выйсці на волю

У Бабруйску 20 лістапада распачынецца суд над палітзняволеным Паўлам Спірыным, які ўжо чатыры гады і два месяцы ўтрымліваецца ў зняволенні.

Па падліках праваабаронцаў, у снежні 2024 года Павел мусіў выйсці на волю па заканчэнні тэрміну. Але па ініцыятыве адміністрацыі бабруйскай калоні № 2 супраць палітвязня ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Яму могуць дадаць яшчэ адзін год зняволення. Рашэнне будзе прымаць суддзя Дзмітрый Свірыдаў.

Вядома, што вязням бабруйскай калоніі «забаронена» размаўляць з Паўлам. За камунікацыю з палітвязнем караюць «суткамі» ў штрафным ізалятары.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116657
🤡Супраць людзей са сцягамі — гранаты, зброя і вадамёты. Беларуская міліцыя рыхтуецца да выбараў*

МУС адсправаздачылася аб правядзенні чарговых вучэнняў перад студзеньскімі выбарамі*. На фота і відэа, апублікаваных прэс-службай ведамства, бачна, як сілавікі вучацца разганяць людзей са сцягамі. Для гэта выкарыстоўваюць гранаты, зброю, вадамёты.

На адным з фота бачна чарга затрыманых да аўтазаку — людзі сядзяць на кукішках.
У Мінску судзяць бацьку чатырох дзяцей

У Мінскім гарадскім судзе 20 лістапада распачаўся суд над 35-гадовым Паўлам Шорахавым. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Верагодна, справа тычыцца каментароў у тэлеграм-чаце.

18 сакавіка гэтага года КДБ яго назваў датычным да тэлеграм-чата «Здравый смысл на Алибегова», калі прызналі яго «экстрэмісцкім фармаваннем». Меркавана, мужчыну затрымалі ў лютым 2024 года.

Вядома, што ў мужчыны чацвёра дзяцей. Павел утрымліваецца ў СІЗА.

Справу разглядае Сяргей Кацар.
Суд па справе аб атацы дрона на базу АМАПа ў Мінску пачнецца 9 снежня

Справу ў Мінскім гарадскім судзе будзе разглядаць суддзя Міхаіл Макарэвіч. Абвінавачаныя — Віталь Пацехін і Павел Кулажэнка, якія знаходзяцца за мяжой.

Ім інкрымінаваны шэраг артыкулаў: ч. 1 і ч. 2 арт. 290-4 КК (Стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй), ч. 1 арт. 357 КК (Змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады), ч. 2 арт. 295-3 КК (Незаконныя дзеянні ў адносінах да прадметаў, паражаючае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў), ч. 3 арт. 289 КК (Акт терарызму), ч. 1 і ч. 2 арт. 290-5 КК (Арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасці такой арганізацыі), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Следствам накладзены арышт на маёмасць фігурантаў справы агульным коштам каля 240 тысяч рублёў.
⚡️Памілаваны яшчэ 32 палітвязні

Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.

Сярод іх 8 жанчын і 24 мужчыны. 17 чалавек маюць хранічныя захворванні, адзін мае інваліднасць, у 17 асуджаных ёсць дзеці, з іх двое — шматдзетныя, 9 памілаваных — старэйшыя за 50 гадоў.

Паведамляйце праваабаронцам пра вызваленых палітвязняў на @Viasnainfo
За данаты будуць судзіць IT-спецыяліста — яго затрымалі па вяртанні з Літвы

5 снежня Мінскі гарадскі суд пачне разгляд справы ў дачыненні да Чэслава Герасімовіча. Справу прызначана разглядаць суддзя Святлана Макарэвіч. Чэславу інкрымінавана ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).

«Пакаяльнае відэа» з Чэславым з'явілася 2 жніўня — на ім мужчына «прызнаецца» ў тым, што быў падпісаны на «экстрэмісцкія каналы», чатыры разы фінансаваў «экстрэмісцкія фармаванні», а таксама нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога».

Паведамлялася, што Герасімовіч працуе ў IT-сферы і перад затрыманнем вярнуўся ў Беларусь з Вільні.
2024/11/29 03:43:57
Back to Top
HTML Embed Code: