tgoop.com/viasnaHomel/11016
Last Update:
І зноў сумная навіна са Жлобіна.
Сёння стала вядома, што 12 жніўня ў Гомельскім абласным судзе пачнецца разгляд крымінальнай справы, якая была ўзбуджана супраць яшчэ адной жыхаркі Жлобіна. Справу будзе разглядаць Багінскі Сяргей, былы старшыня Светлагорскага раённага суда, які быў прызначаны Лукашэнкам на пасаду суддзі Гомельскага абласнога суда.
Вядома, што ў дачыненні да Аліны Галінскай з 3 траўня 2024 г. вялася спецыяльная вытворчасць за “здзяйсненне злачынства" па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса РБ (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы).
Відавочна, што беларуская ўлада сістэматычна выкарыстоўвае дадзены артыкул у адносінах да грамадзян, якія адкрыта выказвалі сваю нязгоду з выбудаванай сістэмай і з парушэннямі іх права на свабоду думкі і яе выказвання.
BY Гомельская Вясна

Share with your friend now:
tgoop.com/viasnaHomel/11016