tgoop.com/vikipedyja/38
Last Update:
Зараз рыхтую для Забі зяпу допіс пра тое, як цяпер па ўсяму сьвету працягваюць дыскрымінаваць ЛГБТКІ+ асобаў ды прымаць новыя дыскрымінацыйныя законы (Уганда, Вугоршчына, Нігерыя).
Мая тэорыя была ў тым, што нягледзячы на тое, што амерыканскія ды эўрапейскія медыя малююць выяву вартасьці роўнага стаўленьня да квір-асобаў, у сьвеце іх правы асабліва не зьмяняюцца.
І я быў рады памыліцца. Графік ніжэй паказвае, як шмат існавала (ды існуе) краінаў у якіх наяўнасьць гамасэксуальных стасункаў — парушэньне закону. І як за апошнія 33 гады такіх краін стала меней амаль у два разы (113 у 1990-м ды 64 сёньня). Нядаўна, напрыклад, квірныя стасункі сталі легальнымі ў Сінгапуры, Анголе, Габоне ды Бутане.
Увогуле карысны артыкул, мне вось здавалася, што большасьць такіх забаронаў у Азіі, а апынулася, што лідар — Афрыка, там амаль палова ўсіх забаронаў.
Нагадваю, што яшчэ 29 год таму ў Беларусі крымінальна караліся гамасэксуальныя стасункі. За «мужеложество» давалі ад 3 да 5 гадоў турмы
BY Вось, што я знайшоў у Вікіпэдыі
Share with your friend now:
tgoop.com/vikipedyja/38