tgoop.com/vmeste_party/199
Last Update:
Якія праблемы турбуюць жыхароў беларускіх рэгіёнаў? Галоўныя тэзісы з даследвання Антона Раднянкова, дырэктара аналітычнага Цэнтру новых ідэй. Паглядзіце гутарку з Антонам у эфіры «Радыё Свабода», а таксама вынікі даследвання.
▪️Асноўная праблема — палітычныя рэпрэсіі, якія адбіваюцца на настроях у грамадстве. У людзей ёсць адчуванне асабістай небяспекі. Праз гэта знікае жаданне супрацоўнічаць з дзяржавай, знікае давер да ўсіх дзяржаўных інстытутаў. Гэта стварае пагрозу для беларускай незалежнасці, калі беларусы разумеюць, што дзяржава не для іх.
▪️Эканоміка — даўняя праблема для рэгіёнаў. Вялізарная розніца ў магчымасцях працаўладкавання паміж рэгіёнамі і Мінскам з той прычыны, што ў рэгіёнах дамінуе кволы дзяржаўны сектар і цяжка паўстаць прыватнаму бізнесу.
▪️Высокія цэны. Больш за 50% людзей у сталіцы і рэгіёнах лічаць, што цэны вельмі высокія.
▪️Вялікі блок праблем — якасць жыцця, сацыяльная сфера, дзе таксама ўсё кепска. Сацыяльная структура дэградуе. Якасць сацыяльных паслуг вельмі нізкая – недахоп настаўнікаў, лекары з’яжджаюць. У рэгіёнах жыве 7 мільёнаў чалавек. Мінск — багаты горад, сам дае грошы ў дзяржаўны бюджэт. У рэгіёнах вялікая доля датацыяў.
▪️Раней у рэгіёнах запускаліся праекты, якія фінансаваў ЕС, гэтых праектаў цяпер няма. Людзі ў выканкамах раней ездзілі на Захад, мелі нейкі досвед узаемадзеяння, цяпер гэта ўсё знікае. Моцна пагаршаецца чалавечы капітал, менеджарскія магчымасці.
▪️Неверагоднымі рэпрэсіямі ўлады нічога не могуць зрабіць з рэгіянальнымі праблемамі. У канцлагеры немагчыма пабудаваць моцную эканоміку.
BY Разам
Share with your friend now:
tgoop.com/vmeste_party/199