tgoop.com/vsviasna/969
Last Update:
🔥 Валанцёрская служба "Вясны" запрашае на трэнінг пра правы чалавека!
📆 Калі? 19 лістапада (субота), 13:00 - 16:00
📍Дзе? Вільня, дакладнае месца паведамім толькі зарэгістраваным удзельнікам і ўдзельніцам.
❇️ Удзел бескаштоўны
Вы даведаецеся:
🔵 Што такое правы чалавека?
🔵 Чым яны адрозніваюцца ад іншых правоў?
🔵 Як яны (не)працуюць?
🔵 Чаму забойства гэта не заўсёды парушэнне правоў чалавека?
І шмат іншых цікавостак! Пагутарым, як ажыццяўляць праваабарончую дзейнасць сёння, пра валанцёрства і хто такія палітычныя зняволеныя.
Пра гэта ўсё з намі паразмаўляе праваабаронца са шматгадовым досведам практычнай працы Міхаіл Мацкевіч (трэба ісці, бо Міша агонь!)
❕Каб трапіць на трэнінг, трэба абавязкова зарэгістравацца праз гэтую форму да 17 лістапада (чацвер) і пацвердзіць свой удзел за дзень да мерапрыемства. Колькасць месцаў абмежаваная!
Мерапрыемства праводзіцца ў межах Тыдня асьветніцкіх дзеянняў за роўнасць і інклюзію.
BY Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
Share with your friend now:
tgoop.com/vsviasna/969