Telegram Web
Апошні шанец трапіць на наш семінар 🔥

Моладзевы Блок пры інфапартнёрствы @zbsunion і @moladzievynastup запрашае далучыцца да нашай грунтоўнай адукацыйна-дыскусійнай праграмы.

Падрабязней чытайце ў картках і па спасылцы (дасяг з Беларусі праз VPN).

Падаць заяўку можна тут:

https://forms.gle/58GL8MqASeLCXaeN8
🤬 Учора ўлады адабралі наш сайт

З 9 красавіка па загадзе Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь пачалі ануляваць даменныя імёны інтэрнэт-рэсурсаў з даменнай зонай .by з спіса «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

❗️Нагадаем, наш сайт zbsunion.by быў прызнаны такім 4 жніўня 2023 года.

Гэта непрыемная навіна, але не страшная: мы ўжо перанеслі наш сайт на іншае даменнае імя zbsunion.org.

А яшчэ хутка мы распавядзём класныя навіны — сачыце за абнаўленнямі!
Запрашаем варшаўскіх пабачыцца ў гэтую нядзелю 🤝

Задзіночанне беларускіх студэнтаў і Моладзевы Блок ладзяць сумесную афлайн сустрэчу ў Варшаве і запрашаюць усіх ахвочых далучыцца!

Мы правядзем змястоўную дыскусію пра ролю і лёс Каардынацыйнай Рады: ці патрэбная гэтая структура беларускаму грамадству ў 2024? Таксама мы паразмаўляем пра нашую бягучую дзейнасць, а пасля чакаецца нефармальная частка за півам.

🕓 Калі:
Нядзеля, 21 красавіка, 17:00

📍 Месца правядзеня:
Каворкінг Free Belarus Center (Mokotowska 24, пам. 64)

Калі ласка, зарэгіструйцеся па спасылцы.
Праблемы стыпендыі EU4Belarus і кансультацыі па праграме Каліноўскага

👉 EU4Belarus

У нас з’явілася магчымасць пагутарыць з арганізацыямі, звязанымі з стыпендыяльнай праграмай EU4Belarus! Таму мы заклікаем вас падзяліцца праблемамі, з якімі вы сутыкнуліся праз затрымкі ў выплатах стыпендыі. Зрабіць гэта можна праз апытанку.

👉 Праграма імя К. Каліноўскага

Мы запусцілі тэлеграм-бот @kalinouski_bot па стыпендыяльнай праграме імя Кастуся Каліноўскага — каманда беларускіх студэнта_к у Польшчы гатовая адказаць на вашыя пытанні!

👉 Адукацыя за мяжой

Калі вы толькі плануеце паступаць за мяжу, прапануем далучыцца да серыі анлайн-мерапрыемстваў ад @honestpeople_by, якія дапамогуць лепш даведацца пра досвед атрымання вышэйшай адукацыі за мяжой. Першая сустрэча ўжо 27 красавіка, зарэгістравацца можна па спасылцы.
Важная інфармацыя для студэнта_к EU4Belarus у Польшчы!

Нядаўна ЗБС правёў апытанне, каб даведацца меркаванні пра затрымкі стыпендыі — наш прадстаўнік перадаў вынікі дырэктару NAWA падчас нядаўняй сустрэчы наконт існуючых праблем.

Галоўная цяжкасць у тым, што паміж CPMA і NAWA існуе рознае разуменне ўмоў выплаты стыпендый. Але бакі прыйшлі да вырашэння праблемы! У сярэдзіне траўня будуць падпісвацца дамовы, і першы транш выплат чакаецца да канца траўня. У чэрвені адбудзецца канчатковае высыланне ўсіх грошай.

На будучыню разглядаюцца розныя варыянты рашэння праблемы — яны ўжо прапрацоўваюцца. У CPMA магчыма змена дырэктар_кі дзеля лепшай камунікацыі, а NAWA можа атрымаць сэртыфікат, які дазваляе імплементаваць гранты EU без пасярэднікаў.

Калі вы хочаце дапамагчы:
▫️ Далучайцеся да працы над новым апытаннем ці проста ўступайце ў ЗБС — напішыце ў наш бот.
▫️ Далучайцеся да працы над кампаніяй па павялічэнні празрыстасці Стыпендыі Каліноўскага.

Дзякуй за вашу дапамогу і будзьце ў курсе апошніх абнаўленняў!
Кракаўскія, прыходзьце на сустрэчу з намі і Моладзевым Блокам!

Мы працягваем завітваць у розныя гарады, каб пазнаёміцца з усімі асабіста ❤️

У гэтую нядзелю (12 траўня) у 18:45 будзем у Кракаве, каб расказаць вам, хто ж такія Вольга Карач і Ігар Макар, і як так сталася, што ў Офісе Святланы Ціханоўскай працуюць людзі з адной беларускай партыі.

Але гэта не галоўнае: мы таксама трошкі распавядзём пра сябе, як да нас далучыцца і чым мы можам быць карыснымі для вас.

Не прапусці магчымасць затусіць з намі!

🗓 12 траўня, нядзеля
🕥 18:45
📍 Prastora,
Mikołajska 4

Спасылка на рэгістрацыю
🎉 Рэмара павяртаецца!

ЗБС запрашае маладых людзей прыняць удзел ў РЭМАРЫ. Каб даведацца больш дакладную інфармацыю — гартайце карусель.

❗️Калі вас зацікавіў удзел у Рэмары, запаўняйце заяўку па спасылцы.

Важна: да ўдзелу ў Рэмары запрашаюцца не толькі беларусы і беларускі, а таксама зацікаўленыя маладыя людзі з Украіны і Польшчы. Менавіта па гэтай прычыне адно з патрабаванняў да ўдзельні_ц — веданне ангельскай мовы.

Таму дасылайце гэтую магчымасць сваім сябрам і сяброўкам з усіх трох краінаў! Аднак варта памятаць, што рэсурсы ЗБС на лагістыку абмежаваныя.


The programme is supported by the Kosciuszko Foundation, the Polish-American Freedom Foundation and School for Leaders Foundation under the „PAFF Leaders” initiative, carried out in cooperation with Folkowisko Borderline Culture Association and the Borderland Foundation
REMARA is back! This time as an international edition

We invite young people to take part in the Remara (Republic of Dream). Scroll through the images to find out all the details!

If you are interested in participating in the program, fill out the application.

❗️ZBS invites not only Belarusians, but also Ukrainian and Polish youth to participate in the program. This is exactly the reason why one of the requirements for participation is the knowledge of English. This means that at least part of the game will be held in English, but participants can also use other languages they speak.

Therefore, send this opportunity to your friends from all three countries! However, one should remember that resources of the ZBS for logistics are limited.

The programme is supported by the Kosciuszko Foundation, the Polish-American Freedom Foundation and School for Leaders Foundation under the „PAFF Leaders” initiative, carried out in cooperation with Folkowisko Borderline Culture Association and the Borderland Foundation
❗️We are extending the deadlines for submitting applications for participation in the "Republic of Dream"

Remara:
A two days long (+2 travel days) Live Action Role Play game (LARP) aiming to build the Republic of Dream.
This time, it is international and opened for Belarusian, Ukrainian and Polish participants

Requirements for the participation:
— Being from 18 to 25 years old
— Good level of English (Polish will be an advantage)
— You are involved (or interested) in civic activism and interested in social sciences

*The participation is free of charge. The organising team is covering accomodation, food and transport costs.

Dates of the event: 26.08-29.08
Location: Poland


Application form: https://forms.gle/5Q9gHu2V7KD1NDkR8

The programme is supported by the Kosciuszko Foundation, the Polish-American Freedom Foundation and School for Leaders Foundation under the „PAFF Leaders” initiative, carried out in cooperation with Folkowisko Borderline Culture Association and the Borderland Foundation.
2024/09/30 19:02:07
Back to Top
HTML Embed Code: