tgoop.com/Belarusy_w_Krakowie/1574
Create:
Last Update:
Last Update:
Новая серыя “Гэта ТОП!” 🔥
Рыгор Астапеня і Саша Івулін працягваюць знаёмства з Кракавам🇵🇱 і гэтым разам зрабілі студэнцкі выпуск. У новай серыі сваіх вандровак па беларускім свеце хлопцы наведваюць адзін з старэйшых універсітэтаў Еўропы – Ягелонскі, каб распавесці пра тых з беларускіх студэнтаў і студэнтак, якімі ўжо ганарыцца гэты знакаміты вуз і якімі будзе ганарыцца ў будучыні. Бо сёння кожны дзясяты студэнт Ягелонскага ўніверсітета паходзіць з Беларусі.
Сярод тых, хто вучыўся ў гэтым універсітэце ў мінулым, у новай серыі “Гэта ТОП!” узгадваюццца Францыск Скарына, Алаіза Пашкевіч і Зыгмунт Урублеўскі.
📺 Глядзіце выпуск па спасылцы — https://youtu.be/8Ns9pvKFvg0
BY Беларуская дыяспара Кракава
![](https://photo2.tgoop.com/u/cdn4.cdn-telegram.org/file/S3yuVmHKK58vs2AtpabwfwjyxFKWuuOhCggpE8Sj9hwo2ASJXYjXiO-hYdvLWpvkSfFjJTWiwyedeMD_pizNsfOQDCAYxz2lQa4p8CxZxk16inyilFvwEgVou7PVpDe7mYw7MLPIKO72ByDWeyhzNKSPrYfIdVscDVgZLybRppFByJozq8qZNY0IaMbbDHqqJD-ofrprD-X3jo3_OHv5KbxfTZ1Gvxkfm_pbHHSc4sq_FSGRANSRkU-oBCW2BvHRovJhh-TnQq_9o3Gh76088d5ufzAoPSDlgdP2YEF74tQqlplvJUHCePQABgJy9eino-0t7KRgJAOg6LMZN6IGjA.jpg)
Share with your friend now:
tgoop.com/Belarusy_w_Krakowie/1574