Notice: file_put_contents(): Write of 1749 bytes failed with errno=28 No space left on device in /var/www/tgoop/post.php on line 50

Warning: file_put_contents(): Only 8192 of 9941 bytes written, possibly out of free disk space in /var/www/tgoop/post.php on line 50
НАВУМЧЫК@Navumcyk P.1004
NAVUMCYK Telegram 1004
ВАСІЛЬ БЫКАЎ ПРА СТВАРЭНЬНЕ «САЮЗНАЙ ДЗЯРЖАВЫ»: «ГЕНАЦЫД І ЗЛАЧЫНСТВА СТАГОДЗЬДЗЯ»

8 сьнежня 1999 Лукашэнка і Ельцын падпісалі дамову пра стварэньне «саюзнай дзяржавы» - псэўдадзяржавы, якая, аднак, зрабілася апраўданьнем ўсіх наступных дзеяньняў у накірунку паступовай ліквідацыі Незалежнасьці Беларусі.

У той дзень я патэлефанаваў Васілю Ўладзімеравічу Быкаву ў Франкфурт. Вось запіс нашай гутаркі для «Свабоды».

Навумчык:  Васіль Уладзімеравіч, Вы ў курсе, што сёньня адбылося падпісаньне «саюзнай «дамовы?

Быкаў: Так, у курсе. Я ўжо шмат разоў гаварыў пра маю пазыцыю на гэты конт. Канешне, гэта ня толькі сумная справа, гэта, ўвогуле – злачынства стагодзьдзя. У адносінах да беларускай нацыі – гэта, безумоўна, генацыд, гэта – канец яе гісторыі. Інакш да гэтага аднесьціся нельга.

Беларусаў і так гісторыя крыўдзіла на працягу многіх стагодзьдзяў. Прынамсі з XVI стагодзьдзя як страціла, так сказаць, усякую незалежнасьць нашая дзяржава, так яна гэтую дзяржаўнасьць толькі пад канец XX стагодзьдзя набыла, выпадкам. І гэты шанец не ўдаецца выкарыстаць.

Я думаю што цяпер, калі многія і заходнія розумы, і нашыя таксама, знаходзяцца ў нейкай прастрацыі з прычыны гэтага аб’яднаньня, аншлюса, дык праз нейкі час прыйдзе ацьверазеньне, і ўсё гэта будзе ацэнена вельмі выразна.

Гэтая выразнасьць заключаецца ў тым, што канчаецца, прынамсі, калі не сілком, дык іншым спосабам, канчаецца беларуская гісторыя. Беларусы не змаглі ў XX стагодзьдзі скарыстаць свой гістарычны шанец. З прычыны пэўных нагодаў, канешне. Што тут зробіш.

Канешне, трэба было б недзе набрацца аптымізму. Пра гэта цяпер мы ўсе думаем і гаворым, але ўся справа ў тым, дзе яго ўзяць, адкуль ён можа зьявіцца, гэты аптымізм?

Гістарычны аптымізм – ён, можна сказаць, існуе. Але паколькі кожная асоба разважае ў межах свайго псыхалягізму, уласнага, дык тут якраз гэты аптымізм не праглядаецца нідзе.

tgoop.com/Navumcyk/1004
Create:
Last Update:

BY НАВУМЧЫК

Share with your friend now:
tgoop.com/Navumcyk/1004

View MORE
Open in Telegram

Telegram News

Date: |

How to build a private or public channel on Telegram? Ng Man-ho, a 27-year-old computer technician, was convicted last month of seven counts of incitement charges after he made use of the 100,000-member Chinese-language channel that he runs and manages to post "seditious messages," which had been shut down since August 2020. Telegram iOS app: In the “Chats” tab, click the new message icon in the right upper corner. Select “New Channel.” So far, more than a dozen different members have contributed to the group, posting voice notes of themselves screaming, yelling, groaning, and wailing in various pitches and rhythms. For crypto enthusiasts, there was the “gm” app, a self-described “meme app” which only allowed users to greet each other with “gm,” or “good morning,” a common acronym thrown around on Crypto Twitter and Discord. But the gm app was shut down back in September after a hacker reportedly gained access to user data.
from us

Telegram НАВУМЧЫК
FROM American