Notice: file_put_contents(): Write of 5298 bytes failed with errno=28 No space left on device in /var/www/tgoop/post.php on line 50
Warning: file_put_contents(): Only 8192 of 13490 bytes written, possibly out of free disk space in /var/www/tgoop/post.php on line 50 НАВУМЧЫК@Navumcyk P.1005
Паглядзеў «Жыцьцё-маліна» Мікіты Мелказёрава з нью-ёрскім інвэстарам Ігарам Маханьком.
Цікавая, як звычайна ў Мелказёрава, гутарка, асабліва як для мяне, чалавека бясконца далёкага ў роўнай ступені што да айці, што да інвэстмэнту. Адзначу і беларускую мову шаноўнага Ігара Маханька (што вельмі рэдка для беларускіх бізнэсоўцаў, на вялікі жаль).
Нельга не пагадзіцца з Маханьком, дзе ён кажа, што вельмі шмат было супраць беларусаў (і, дадам, ня толькі ў ХХ стагодзьдзі, але і ў папярэднія).
Але вось адна ягоная канстатацыя зьдзівіла: «90-я проста прыбілі ўсё нацыянальнае Адраджэньне».
У нечым гэта, канешне, унікальная заява – бо афіцыйная прапаганда якраз падае пачатак 90-х як актыўнасьць «нацыяналістаў», разумеючы пад імі «нашчадкаў нацысцкіх акупантаў», а нацыянальна сьвядомыя, сумленныя гісторыкі, наадварот, адзначаюць гэты пэрыяд як вяршыню беларускага Адраджэньня ў ХХ стагодзьдзі.
Калі Ігар Маханёк сапраўды ня бачыць розьніцы паміж пэрыядам да прыходу Лукашэнкі ў 1994 годзе і пасьля, дык ягонае нэгатыўнае ўспрыманьне 90-х ён нічым не адрозьніуаецца ад таго, што дзесяцігодзьдзямі насаджае ў сьвядомасьць беларусаў лукашэнкаўская прапаганда пра «лихие девяностые».
Цяпер па Беларусі нават фотавыставу пра пачатак 90-х возяць – з выявамі чэргаў ля прадуктовых крамаў, талонамі на тавары першай неабходнасьці і г.д., што павінна стварыць у новага пакалентьня ўражаньне сацыяльнага апакаліпсісу. Які ледзь не ў апошні момант перад канчатковым падзеньнем у бездань спыніў Лукашэнка.
Пры гэтым, заўважу, прапаганда бессаромна прадтасоўвае факты. Так, дыфіцыт прадуктаў і тавараў сапраўды быў, але ў апошнія гады існаваньня СССР. А ўжо з пачатку 1992-га рынак (і ў прамым, і ў пераносным сэнсах) пачаў насычацца, у 1993-м вы маглі свабодна набыць усё, што заўгодна; была іншая праблема – у людзей не хапала грошай.
Так, эканамічныя і сацыяльныя праблемы былі, і вельмі вострыя – але праз іх у пэрыяд трансфармацыі прайшлі ўсе без выключэньня постсацыялістычныя краіны былога «сацлягеру» і былыя рэспублікі СССР. Розьніца ў тым, што Чэхія і Польшча, Эстіонія і Літва ня збочылі са шляху рынкавых рэформаў.
Але ў сэнсе нацыянальнага Адраджэньня паячатак 90-х быў па-сапраўднаму «залатым часам» (праўда, даваўся ён штодзённымі высілкамі тысяч актывістаў БНФ і ТБМ, дэпутатаў Апазыцыі БНФ у ВС-12, членаў Касмісіі ВЫС па адукацыі, культуры і захаваньні гістарычнай спадчыны).
У пачатку 90-х адукацыйныя ўстановы пераходзілі на беларускую мову (1 верасьня 1993 ў беларускамоўныя класы пайшлі 80% школьнікаў), выдаваліся раней забароненыя творы рэпрэсаваных літаратараў, выходзілі навуковыя манаграфіі і папулярныя кнігі, у якіх упершыню раскрываліся тыя падзеі нацыянальнай гісторыі, якія замоўчваліся дзесяцігодзьдзямі. Зьяўляліся новыя літаратурныя і гістарычныя часопісы, ладзіліся выставы мастакоў (дастаткова ўзгадаць суполку «Пагоня»), на сцэнах тэатраў ставіліся спэктаклі па пьесах, пра якое маё пакаленьне школьнікаў 70-х нававт ня ведалі (напрыклад, «Тутэйшыя» Купалы).
Якое ж тут «90-я проста прыбілі ўсё нацыянальнае адраджэнне»?
Нарэшце, калі б ня рух нацыянальнага Адраджэньня, вяршыняй якога было авбвяшчэньне Незалежнасьці Беларусі 25 жніўня 1991 – у пакаленьня Ігара Маханька былі б усе шанцы вырасьці ў Расейскай Фэдэрацыі і пазьней быць мабілізаваным пад які-небудзь Ваўчанск.
Ігару Маханьку, чыё школьніцтва, як я разумею, прыпала на канец 90-х — пачатак нулявых, гэтага ўжо не давялося засьпець. Ён, пэўна, ужо і вучыўся па іншых падручніках (тыя, выдадзеныя ў пачатку 90-х з бел-чырвона-белай вокладкай школьныя падручнікі па гісторыі, былі зьнішчаныя пасьля «рэфэрэндуму» 1995 г.).
Гэта прыклад, як практыка замоўчваньня – і ў адукацыі, і ў дзяржаўных СМІ – стварыла «белыя плямы» ва ўспрыманьні зусім нядаўняй мінуўшчыны нават у нацыянальна сьвядомых асобаў. (1/2)

To delete a channel with over 1,000 subscribers, you need to contact user support Activate up to 20 bots Telegram has announced a number of measures aiming to tackle the spread of disinformation through its platform in Brazil. These features are part of an agreement between the platform and the country's authorities ahead of the elections in October. In 2018, Telegram’s audience reached 200 million people, with 500,000 new users joining the messenger every day. It was launched for iOS on 14 August 2013 and Android on 20 October 2013. Add the logo from your device. Adjust the visible area of your image. Congratulations! Now your Telegram channel has a face Click “Save”.!
from us