tgoop.com/Navumcyk/1008
Last Update:
Вайна ў Чачні мусіла спыніць сілай заканамерны працэс распаду РФ, які пачынаў набываць незваротны характар. Варыянт рэальнай фэдэралізацыі з правам выхаду з РФ тым, хто гэтага б пажадаў, азначаў бы істотнае зьмяншэньне ўплыву Крамля, які ўжо зросься з капіталам і стрыг мільярдныя купоны з паставак паліва і сыравіны, якія выкачвалі з рэгіёнаў.
У першый жа дзень нападу на Чачню дэпутаты Апазыцыі БНФ у ВС-12 асудзілі агрэсію, якой Ельцын павязаў сябе крывёю са спэцслужбамі і, фактычна, паставіўз кропку ў спадзевах на дэмакратычнае разьвіцьцё Расеі (хаця гэтыя спадзевы яшчэ амаль тры дзесяцігодзьдзі заставаліся ў некаторых заходніх палітыкаў).
“У інтарэсах новых расейскіх карпарацыяў, манаполіяў і капіталу вядзецца жорсткая бесчалавечная вайна... Імпэрскія сілы, сілы вайны, якія кіруюць Расеяй, паказалі ўсяму сьвету сваё жудаснае аблічча, пацьвердзілі, што яны гатовыя на ўсё і ня спыняцца ні перад якой жорсткасьцю, ні перад крывёй. (З заявы дэпутацкай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня).
BY НАВУМЧЫК
Share with your friend now:
tgoop.com/Navumcyk/1008