Notice: file_put_contents(): Write of 5430 bytes failed with errno=28 No space left on device in /var/www/tgoop/post.php on line 50

Warning: file_put_contents(): Only 8192 of 13622 bytes written, possibly out of free disk space in /var/www/tgoop/post.php on line 50
НАВУМЧЫК@Navumcyk P.1009
NAVUMCYK Telegram 1009
Не хацеў пісаць пра гэта ў дзень юбілею Станіслава Шушкевіча (15 сьнежня – 90 гадоў з дня ягоных народзінаў), бо калі ацэньваць яго як палітыка, даводзіцца казаць ня толькі пра станоўчае. Рэжым, натуральна, юбілей праігнараваў, гісторыя Беларусі ў іх пачалася з 1994 году. Зрабіла заяву Сьвятлана Ціханоўская, адзначыўшы, што “менавіта дзякуючы яго працы і прынцыповасці, Беларусь у 1991 годзе зрабіла выбар на карысць незалежнасці”.

Канешне, калі мы ўспрымаем Незалежнасьць як ня нешта аднамомантнае, а як гістарычны працэс (у некаторых краінах – напрыклад, ЗША -- ён займаў дзесяцігодзьдзі), роля кожнага палітыка, які да яго спрычыніўся, адметная. І ў гэтым сэнсе подпіс Шушкевіча пад Белавескімі пагадненьнямі аб спыненьні існаваньня СССР, бяспрэчна, і важная, і гістарычная.

Але я заўсёды кажу, што Белавескія пагадненьні (як і іх ратыфікацыі Вярхоўнымі Саветамі Беларусі, Расеі і Ўкраіны праз некалькі дзён), пры ўсёй іх значнасьці, былі толькі актам юрыдычнай канстатацыі распаду СССР. Актам важным – паколькі Бог ведае, колькі яшчэ магла цягнуцца няпэўная сытуацыя, пры якой т.зв. Цэнтар у асобе Гарбачова скукожыўся да памераў Крамля, але ўсё яшчэ трымаў палец на ядзернай кнопцы. Між іншым, ні ЗША, ні Захад у цэлым не падтрымлівалі распаду СССР аж да моманту адстаўкі Гарбачова 25 сьнежня 1991 г.

Аднак да моманту Віскулёў Беларусь (як і Ўкраіна) ужо была незалежнай дзяржавай, што было зафіксавана рашэньнем Вярхоўнага Савета 25 жніўня 1991. І адбылося гэта найперш дзякуючы Беларускаму Народнаму Фронту, дэпутацкай Апазыцыі БНФ у ВС-12, а калі пэрсаніфікаваць – Зянону Пазьняку, які яшчэ раней вылучыў Незалежнасьць як палітычную мэту і чый выступ перад галасаваньнем адыграў вызначальную ролю. Гэта гістарычны факт, і ад таго, што яго прыхоўвае афіцыйная гістроыяграфія, ён не перастае ім быць. (Да гонару Шушкевіча, калі ў першы дзень Сэсіі ён не падтрымліваў абвяшчэньне Незалежнасьці, на другі дзень зьмяніў сваю пазыцыю і як сьпікер сэсіі паспрыяў).

Праўда, падобна, афіцыйная гістрорыяграфія ўжо гатовая падаваць Незалежнасьць як “генацыд беларускага народа”, рыхтуючы беларусаў да ўваходу ў склад Расеі.

Паўтару: не Незалежнасьць узьнікла ў выніку распаду СССР (што і па сёньня пішуць некаторыя заходнія, ды і беларускія, аглядальнікі) – а распад СССР быў выенікам абвяшчэньне незалежнасьці былымі савецкімі рэспублікамі.

... Дрэнна, калі палітык у патрэбныя моманты не жадае ісьці на кампрамісы – але кепска, калі ён ідзе на іх празьмерна, асабліва страчваючы час. Тады ўпускаецца гістарычны шанец. На вялікі жаль, на пасадзе старшыні ВС Шушкевіч паспрыяў зусім ня тым, хто імкнуўся гэта шанец скарысчтаць.

Найперш маю на ўвазе ягонае адмоўнае стаўленьне да ініцыятывы БНФ правесьці ў 1992 годзе новыя парлямэнцкія выбары. Няма сумневу, што калі б выбары былі праведзеныя менавіта тады, у 1992-м, прыхільнікі Незалежнасьці і дэмакратыі калі б і не атрымалі большасьць, дык значна ўмацавалі б свае пазыцыі ў парлямэнце. Перакананы, што быў бы абраны дэпутатам і сам Шушкевіч (а магчыма – і ізноў сьпікерам).

Галоўнае -- удалося б запазьбегчы ці хаця б адцягнуць на 5-7 гадоў і ўвядзеньне прэзыдэнцтва. У электаральны ўзрост уступіла б новае пакаленьне, якое б у значнай ступені “збалянсавала” галасы сваіх дзядоў зь іх настальгіяй па СССР. Менавіта 1992 год быў апошнім шанцам для пераменаў – далей ужо палітычная актыўнасьць людзей істотна зьменшылася, затое (ня без уплыву кебічаўскіх праімперскіх СМІ) ўзьніклі азлобленасьць на “дэмакратаў” (“Дэмакраты ва ўладзе – Ельцын, Гайдар, Чубайс!” – асноўная маса ўсё яшчэ ўспрымала Маскву як камандны цэнтар) і жаданьне “вярнуцца ў СССР.
Станіслаў Станіслававіч імкнуўся знайсьці кампрамісы з тымі, для каго Незалежнасьць была альбо пустым гукам, альбо варожай ідэяй. Крок за крокам здаваў ён пазыцыі, і скончылася ўсё сумна – падпісаньнем 31 сьнежня 1993 Дамовы аб далучэньні Беларусі да сыстэмы Калектыўнай бясьпекі СНД. (1/1)

tgoop.com/Navumcyk/1009
Create:
Last Update:

BY НАВУМЧЫК

Share with your friend now:
tgoop.com/Navumcyk/1009

View MORE
Open in Telegram

Telegram News

Date: |

While the character limit is 255, try to fit into 200 characters. This way, users will be able to take in your text fast and efficiently. Reveal the essence of your channel and provide contact information. For example, you can add a bot name, link to your pricing plans, etc. Just as the Bitcoin turmoil continues, crypto traders have taken to Telegram to voice their feelings. Crypto investors can reduce their anxiety about losses by joining the “Bear Market Screaming Therapy Group” on Telegram. Other crimes that the SUCK Channel incited under Ng’s watch included using corrosive chemicals to make explosives and causing grievous bodily harm with intent. The court also found Ng responsible for calling on people to assist protesters who clashed violently with police at several universities in November 2019. Add the logo from your device. Adjust the visible area of your image. Congratulations! Now your Telegram channel has a face Click “Save”.! Public channels are public to the internet, regardless of whether or not they are subscribed. A public channel is displayed in search results and has a short address (link).
from us

Telegram НАВУМЧЫК
FROM American