tgoop.com/Navumcyk/1010
Last Update:
(2/2) Я ведаю, што ён не хацеў падпісваць гэты дакумэнт. Але – падпісаў, магчыма, убачыўшы ў гэтым усяго толькі чарговы кампраміс. Але адбылося тое, пра што яго папярэджвалі дэпутаты БНФ (зафіксавана ў стэнаграмах і дакумэнтах): вырваўшы ў яго подпіс пад здачай Беларусі пад фактычны кантоль маскоўскага Генштабу, праімпэрскія сілы праз некалькі дзён адправілі яго ў адстаўку. Ясная справа, маглі адправіць і раней, і Дамову падпісаў бы ўжо Грыб (увесь 1993 год ён якраз найбольш дамагаўся яе падпісаньня як старшыня Камісіі ВС па абароне і нацбясьпецы), але імпэрцам трэба быў подпіс менавіта Шушкевіча – як гаворыцца, для эфэкту, для зьдзеку.
Аддаючы належнае подпісу Шушкевіча пад дакумэнтамі аб ліквідацыі СССР, бачу ў ягонай асобе і прыклад, як важна бывае для палітыка не ўпусьціць час і не ісьці на кампрамісы з тымі, каму ня варта давяраць.
BY НАВУМЧЫК
Share with your friend now:
tgoop.com/Navumcyk/1010