Notice: file_put_contents(): Write of 1400 bytes failed with errno=28 No space left on device in /var/www/tgoop/post.php on line 50

Warning: file_put_contents(): Only 12288 of 13688 bytes written, possibly out of free disk space in /var/www/tgoop/post.php on line 50
НАВУМЧЫК@Navumcyk P.1011
NAVUMCYK Telegram 1011
“БЯКІ” З БНФ І “АЛЭНЫ ДЭЛОНЫ”. ЯШЧЭ РАЗ ПРА ШУШКЕВІЧА

У інтэрвію “Новаму часу” былы кансультант старшыні Вярхоўнага Савета Станіслава Шушкевіча Людзьміла Класкоўская падзялілася сваімі ўспамінамі, у якіх, сярод іншага, заўважыла: “На Шушкевіча нападалі з розных бакоў — як старая савецкая наменклатура, так і апазіцыя БНФ. ”

І – кропка. Дэпутаты Апазыцыі БНФ, якія штодзённая (не перабольшваю, пачытайце стэнаграму якога заўгодна дня якой заўгодна сэсіі ВС за 1990-1995 гады) змагаліся за Незалежнасьць – прыроўніваюцца да дэпутатаў пракамунічнай (пракебічаўскай) большасьці, якія мэтанакірававна і мэтадычна “выпраўлялі памылку” 1991 году.

Менавіта пракебічаўская большасьць некалькі разоў у 1993 рабіла спробы зьняць Шушкевіча.

Не аспрэчваю ролю Шушкевіча ў падпісаньні пагадненьня аб спыненьні існаваньня СССР у сьнежні 1991. Але потым ў ягоных дзеяньнях (і ў бязьдзейнасьці, калі трэба было дзейнічаць рашуча) для дэмакратыі і Незалежнасьці напасадзе старшыні ВС было больш адмоўнага, чым станоўчага. Апускаю ягоныя мэтады ў дачыненьні да нас, дэпутатаў Апазыцыі БНФ пэрсанальна – не хачу гэтага рабіць у дні, калі ягоныя блізкія ўзгадваюць роднага чалавека з нагоды 90-годзьдзя. Бог яму судзьдзя.

Між іншым, цікавая акалічнасьць: пасьля сваёй адстаўкі Станіслаў Станіслававіч любіў чуць пра сябе “першы кіраўнік незалежнай Беларусі” – ну, а каму б было непрыемна? Але ў часы, калі быў старшынём ВС, нязьменна казаў (пачытайце ягоныя выступы таго часу): “У мяне няма ніякіх паўнамоцтваў, я ўсяго толькі сьпікер”. Паўнамоцтвы, аднак, былі, і немалыя. Прынамсі ня меншыя, чым у Ландзбергіса.
Так, мы крытыкавалі Шушкевіча за непасьлядоўнасьць, за здачу пазыцый прарасейскім сілам.

Але мы ў Апазыцыі БНФ разумелі, што ў выпадку адстаўкі Шушкевіча будзе яшчэ горш (так і адбылося – ужо на другі тыдзень пасьля абраньня старшынём ВС міліцэйскага генэрала Грыба пачаліся затрыманьні апазыцыйных актывістаў, у тым ліку і дэпутатаў Менскага гарсавета) – і таму падтрымлівалі яго. Крытыкавалі, але не дапускалі адстаўкі.

Магчыма, з вышыні пятага паверху “чырвонага дому”, дзе месьціліся кабінэты Шушкевіча і ягоных памочнікаў, спадарыні Людзьміле не было чутна, як ставіліся да Шушкевіча тысячы актывістаў БНФ, чыю працу (440 тысяч подпісаў за новыя выбары) Шушкевіч у 1992 годзе адправіў у сьметнік. А мне прыйшлося выслухоўваць папрокі ледзь не штодня і тлумачыць людзям (і ня толькі ў Менску, але і ў рэгіёнах), чаму мы вымушаныя падтрымліваць Шушкевіча.

Мы нязьменна зрывалі спробы адстаўкі Шушкевіча, і Людзьміла Класкоўская пра гэта ведае.

Цудоўна яна ведае і імёны тых, хто паспрыяў адстаўцы Шушкевіча, але ў гэтым кантэксьце іх не называе. Называе ў іншым:

“— З кім яшчэ з вядомых палітыкаў вы пазнаёміліся падчас працы ў Вярхоўным Савеце? Якімі запомнілі гэтых людзей?

— З Захаранкам, Ганчаром, Карпенкам, Булахавым. Апошняга супрацоўніцы і журналісткі паміж сабой называлі «беларускім Аленам Дэлонам». Захаранкам таксама ўсе захапляліся. Высокі, статны, прыгожы, калі заходзіў у залу, усе паварочвалі галовы ў яго бок…”.

Што зразумее чытач са слоў былой памочніцы Шушкевіча? Гэтыя “бякі” з БНФнападалі на Шушкевіча, а Булахаў – ну проста “душка”, «беларускі Алэн Дэлон».

У сапраўднасьці, ініцыятарамі адстаўкі Шушкевіча (і ў чэрвені-ліпеня 1993 - няўдалай, і ў студзені 1994 – удалай) быў зусім не БНФ.

Ініцыятарамі былі прарасейскае атачэньне Кебіча (пра што Класкоўская кажа), а таксама Лукашэнка, Булахаў, Ганчар і, на вялікі жаль, Карпенка (пра што ня кажа).

Выбачаюся за самацытаваньне, але прывяду абзацы са сваёй кнігі “Дзевяноста трэці”, дзе прыводжу фрагмэнты выступаў дэпутатаў па стэнаграме сэсіі ВС, калі ў чэрвені 1993 рабілася спроба выказаць недавер Шушкевічу (што было б першым крокам да адстаўкі).

Яшчэ раз: цытую выступы не паводле ўласных успамінаў – а па стэнаграме. Даю, для аб’ектыўнасьці, выступы і нашых апанэнтаў (у перакладзена беларускую). (1/4)

tgoop.com/Navumcyk/1011
Create:
Last Update:

BY НАВУМЧЫК

Share with your friend now:
tgoop.com/Navumcyk/1011

View MORE
Open in Telegram

Telegram News

Date: |

Private channels are only accessible to subscribers and don’t appear in public searches. To join a private channel, you need to receive a link from the owner (administrator). A private channel is an excellent solution for companies and teams. You can also use this type of channel to write down personal notes, reflections, etc. By the way, you can make your private channel public at any moment. Find your optimal posting schedule and stick to it. The peak posting times include 8 am, 6 pm, and 8 pm on social media. Try to publish serious stuff in the morning and leave less demanding content later in the day. Developing social channels based on exchanging a single message isn’t exactly new, of course. Back in 2014, the “Yo” app was launched with the sole purpose of enabling users to send each other the greeting “Yo.” Matt Hussey, editorial director at NEAR Protocol also responded to this news with “#meIRL”. Just as you search “Bear Market Screaming” in Telegram, you will see a Pepe frog yelling as the group’s featured image. During the meeting with TSE Minister Edson Fachin, Perekopsky also mentioned the TSE channel on the platform as one of the firm's key success stories. Launched as part of the company's commitments to tackle the spread of fake news in Brazil, the verified channel has attracted more than 184,000 members in less than a month.
from us

Telegram НАВУМЧЫК
FROM American