(2/4) “... З патрабаваньнем адстаўкі Шушкевіча, паколькі ён «не скрывал неприятия, причем воинствующего неприятия позиции Верховного Совета», выступіў Віктар Ганчар. Пытаньне пра недавер падтрымаў і Генадзь Карпенка — у яго з Шушкевічам была ўзаемная антыпатыя....
Мечыслаў Грыб: «Стварэньне эканамічнага саюзу ў рамках СНД без Дамовы аб калектыўнай бясьпецы — гэта чарговы міт і спроба адарваць Рэспубліку Беларусь ад нашых усходніх суседзяў».
Мікалай Грынёў, старшыня Магілёўскага аблвыканкаму: «Разваліўшы Савецкі Саюз, ашукаўшы нас на сэсіі Вярхоўнага Савету, на якой мы прагаласавалі за Дамову па СНД — рублёвую зону, эканамічную прастору... Мы паддаліся на гэтую вуду, былі ашуканыя і павінны папрасіць прабачэньня перад людзьмі… Спадар Пазьняк, вы ж інтэлігентны чалавек, кандыдат навук, чаго вы седзіце і гарлапаніце зь месца? Дзякуй, я бяз вашай падказкі пакуль разьбіраўся і буду разьбірацца!»
Віктар Піскароў, былы міністар унутраных спраў: «Прэзыдэнцкая форма кіраваньня, відавочна, сёньня найбольш прымальная для нашай маладой дзяржавы... Але наш старшыня, па сутнасьці, апынуўся ў апазыцыі да Вярхоўнага Савету, падтрымліваючы і прапагандуючы ідэю аб парлямэнтарнай (так у стэнаграме — С. Н.) форме кіраваньня».
Аляксандар Лукашэнка, дырэктар саўгасу “Гарадзец”: «Пытаньне аб адстаўцы сьпікера нашага парлямэнту абмяркоўваецца даўно і небеспадстаўна. Я буду казаць толькі аргумэнты. Калі ўстане гэтае пытаньне, я адназначна буду галасаваць за вашу адстаўку. Эканомікай вы не займаецеся — ня хочаце, ваша палітычная канфрантацыя, якую вы працягваеце, арыентуючыся на Балта-Чарнаморскі саюз, — гэта шлях да развалу і падзелу рэспублікі. Абсурд яшчэ палягае ў тым, што кіраўнік парлямэнту не выяўляе думкі большасьці».
Міхаіл Качан, дэпутат ад вэтэранскай арганізацыі: «Я нядаўна быў сьведкам такой карціны ў Менску і Гомелі: вуліцы аблытаныя спэкулянцкімі ларкамі, група дзетак пераходзіла ад аднаго ларка да другога, і ўсе іх позіркі былі зьвернутыя на ласунак — на шакаляд, які там ляжаў коштам 300–400 рублёў. Хлопцы паміж сабой разгаварыліся і выказалі: “А раней мне мамка купляла шакаляд, а цяпер не — няма за што. Хай яны самі задушацца гэтым шакалядам”. Гэты праклён яны шлюць вам, Станіслаў Станіслававіч. Вы ня толькі зрабілі жабракамі старэйшае пакаленьне, вы адабралі шчасьце, радасьць у нашых дзяцей, што зьяўляецца самым каштоўным і дарагім капіталам для нашай нацыі… Наш народ 17 сакавіка 1991 году выказаўся за захаваньне Саюзу, але хто растаптаў жаданьне народу, хто напляваў на свой народ? Гэта самы галоўны “дэмакрат” — вы, Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч, які падпісаў Белавескае пагадненьне насуперак волі народу».
Іван Герасюк (Дэмклуб): “Не Шушкевіч вінаваты ў тым, што па ліцэнзіях міністэрстваў і розных “камаў” мільярдамі раскрадаюць Беларусь, што ў асобных нашых дзеячоў, блізкіх да выканаўчай улады, зьявіліся даляравыя рахункі ў замежных банках. Прозьвішча ня жонкі Шушкевіча, а жонкі Кебіча фігуравала ў сумнеўнай гандлёвай,для кагосьці выгаднай зьдзелцы. Не Шушкевіч будуе сабе вілу ў маляўнічых мясьцінах пад Менскам, ды падобную яшчэ ў водаахоўнай зоне ў Папярнянскім сельсавеце. У сьпісе гэтых лятыфундыстаў значацца прозьвішчы нейкіх Кеніка і Мясьніковіча (намесьнікі Кебіча — С. Н.). Я мог бы назваць шмат прозьвішчаў, але Савет міністраў вырас за гэты час настолькі, штомне проста ня хопіць часу».
І вырас апарат Саўміну ў тым ліку і за кошт былых супрацоўнікаў ЦК, менскіх абкаму, гаркаму і райкамаў кампартыі, якія не маглі дараваць прыхільнікам дэмакратыі паразы ў жніўні 91-га.
Мы заклікалі палітычных апанэнтаў да розуму.
Анатоль Вярцінскі (БСДГ): “Тут гучала слова “допрос”. Гэта ня толькі “допрос”, гэта “допрос с пристрастием”. І дзе барацьба ня толькі з Шушкевічам. Шушкевіч выбраны як мішэнь. Ідзе барацьба з тым накірункам, дэмакратычным разьвіцьцём, на шлях якога стала Рэспубліка Беларусь, якая хоча стаць нэўтральнай, бязьядзернай».

Find your optimal posting schedule and stick to it. The peak posting times include 8 am, 6 pm, and 8 pm on social media. Try to publish serious stuff in the morning and leave less demanding content later in the day. Done! Now you’re the proud owner of a Telegram channel. The next step is to set up and customize your channel. As of Thursday, the SUCK Channel had 34,146 subscribers, with only one message dated August 28, 2020. It was an announcement stating that police had removed all posts on the channel because its content “contravenes the laws of Hong Kong.” Telegram channels enable users to broadcast messages to multiple users simultaneously. Like on social media, users need to subscribe to your channel to get access to your content published by one or more administrators. How to create a business channel on Telegram? (Tutorial)
from us