NAVUMCYK Telegram 996
У апошнія суткі мы бачылі, як дзейнічае сапраўдны парлямэнтарызм. І які ён моцны – куды мацнейшы за прэзыдэнцтва – калі ў краіне працуе Канстытуцыя.

Захацелася прэзыдэнту дэмакратычнай Паўднёвай Карэі з адных толькі яму вядомых прычынаў абвясьціць ваеннае становішча – а дэпутаты парлямэнта палічылі гэта антыканстытуцыйным, і генэралы імгненна вярнулі салдат у казармы.

Цяпер парлямэнт рыхтуе імпічмэнт, і пакуль яшчэ дзейнаму прэзыдэнту застаецца маліцца, каб толькі адстаўкай скончылася: ягоныя папярэднікі адзін за другім адпраўляліся ў турму (за карупцыю).

У Беларусі ў свой час быў моцны парлямэнт. З моманту абвяшчэньня Незалежнасьці 25 жніўня 1991 і да 1994 у краіне не было ніводнага палітвязьня (!). Спробы перасьледу міліцыяй мясцовых апазыцыйных актывістаў з падачы рэгіянальных кіраўнікоў здараліся, але пасьля кожнай ішоў дэпутацкіт запыт ад Апазыцыі БНФ, і міністар МУС генэрал Ягораў быў вымушаны апраўдвацца перад дэпутатамі, паведамляць пра дысцыплінарныя пакараньні сяржантам ды лейтэнантам за пеправышэньне службовых паўнамоцтваў.

А ведаеце, чаму ён гэта рабіў, цудоўна пры гэтым разумеючы, што галасоў Апазвыцыі БНФ (толькі 30 дэпутатаў з трох сотняў) фармальна не хапіла б адправіць ягро ў адстаўку?

Ён ведаў, што пры ўсёй сваёй палітычнай маналітнасьці парлямэнцкая большасьць – маса неаднародная, у ёй існуюць свае групы (як рэгіянальныя, гэтак і прафэсійныя), розныя, часам супрацьлеглыя эканамічныя інтарэсы, і хто яго ведае, ці ня станне ён, міністар, разьменнай манетай у спрэчцы гэтых групаў, якія своечасова і ўдала скарыстаюць магчымую ініцыяву дэпутаў БНФ аб адстаўцы.

Вось і вымушаны быў ён (і іншыя міністры) улічваць меркаваньне зусім нязначнай па колькасьці дэпутацкай групы.

Але падобнае – ненапісаныя законы парлямэнтарызму, ледзь не ад ангельскай Вялікай Хартыі вольнасьцяў XIII стагодзьдзя. Яны дзейнічалі нават у абраным пры камуністах, зусім не ідэальным Вярхоўным Савеце.
Я ўжо не кажу пра тое, што калі Вярхоўны Савет у студзені 1994-га прагаласаваў за адстаўку таго ж Ягорава і старшыні КДБ Шыркоўскага – яму і ў галаву не прыйшло “ставіць у ружжо” міліцэйскія падразьдзяленьні, выводзіць на праспэкты Менску броентранспартэры ўнутраных войскаў – бо дзейнічала Канстытуцыя.

І таму адным з пытаньняў першага “рэфэрэндуму”, праведзенага Лукашэнкам у 1995 годзе – было права прэзыдэнта распускаць парлямэнт. Што ён пазьней і зрабіў

Мяне часам папракаюць, што часта спасылаюся на падзеі першай паловы 90-х. Але той час – адзіны свабодны (хай і адносна свабодны) ў найноўшай гісторыі Беларусі, калі існавала і дзейнічала (хай і неаідэальна) канстытуцыйная дэмакратыя.

А галоўнае -- гэта абвяргае меркаваньні, што беларусы нібыта “не гатовыя” да дэмакратыі.

І з нацыянальнай Гісторыяй, у якой ёсьць Статут ВКЛ, мы ніяк ня горшыя за паўднёвакарэйцаў.

tgoop.com/Navumcyk/996
Create:
Last Update:

BY НАВУМЧЫК

Share with your friend now:
tgoop.com/Navumcyk/996

View MORE
Open in Telegram

Telegram News

Date: |

Unlimited number of subscribers per channel “Hey degen, are you stressed? Just let it all out,” he wrote, along with a link to join the group. Ng was convicted in April for conspiracy to incite a riot, public nuisance, arson, criminal damage, manufacturing of explosives, administering poison and wounding with intent to do grievous bodily harm between October 2019 and June 2020. Private channels are only accessible to subscribers and don’t appear in public searches. To join a private channel, you need to receive a link from the owner (administrator). A private channel is an excellent solution for companies and teams. You can also use this type of channel to write down personal notes, reflections, etc. By the way, you can make your private channel public at any moment. How to Create a Private or Public Channel on Telegram?
from us

Telegram НАВУМЧЫК
FROM American