tgoop.com/Navumcyk/998
Last Update:
Прачытаў інтэрвію Аляксея Знаткевіча (бліскучая праца майго колішняга калегі па “Свабодзе”) з амэрыканскім дасьледчыкам Маркам Эпіскапасам «ЗША павінны адмовіцца ад зьмены рэжыму ў Беларусі» (сэнс прапаноў Эпіскапаса выказаны ў загалоўку, плюс – прывесьці “такіх людзей, як Ціханоўская, да нейкага дыялёгу з урадам у Менску”). Не ацэньваючы самі прапановы, дазволю сабе зьвярнуць увагу на дзьве базавыя памылкі шаноўнагап Марка Эпіскапаса.
Ён кажа, што Лукашэнку “вельмі зацікавіць”магчымасьць “аслабіць візавы рэжым паміж Беларусьсю і Эўропай. Мы можам садзейнічаць усім відам студэнцкіх паездак паміж Беларусьсю і Эўропай”.
Ды ніяк гэта яго не зацікавіць. Лукашэнка арганічна не прымае Захад (сьведчу як чалавек, які ведае яго з 1990 года), і ня хоча ён для беларусаў ні аслабленьня візавага рэжыму, ні “студэнцкіх паездак”. Наадварот -- ён хоча максымальна ізаляваць Беларусь ад Захаду.
Гэтага ж жадае і Пуцін, і тут мы пераходзім да другой памылкі:
“Супрацоўніцтва (з Захадам – С.Н.) — гэта тое, на што Пуцін ня можа накласьці вэта. Бо як Пуцін скажа Лукашэнку ня весьці спраў з Эўропай, ня мець ніякіх гандлёвых стасункаў з Захадам? Ён сапраўды ня можа гэтага сказаць”.
Неверагодная наіўнасьць!
Лукашэнка выканае загад ня тое што Пуціна – ён ускочыць на заднія лапкі па шчалчку, умоўна кажучы, апошняга чыноўніка з адміністрацыі расейскага прэзыдэнта (менавіта на такія загады ён і зьнішчае цяпер у Беларусі ўсё беларускае). Лукашэнка цалкам кантралюецца Крамлём і Лубянкай (зрэшты, гэта адно і тое ж).
ЗША ўпусьцілі момант у пачатку 1990-х, калі ня толькі Апазыцыя БНФ у ВС-12 ня мела ніякай рэальнай падтрымкі, але і Беларусь фактычна ня мела падтрымкі – насуперак дзесяткам мільярдам даляраў, якія Белы дом штогод увальваў у Расею, не жадаючы прызнаць, што яна захавала свой чэкісцкі імпэрскі характар.
Сёньня кардынальна зьмяніць сытуацыю ў Беларусі можна толькі адным спосабам – зьнішчыць Расейскую імпэрыю.
BY НАВУМЧЫК
Share with your friend now:
tgoop.com/Navumcyk/998