Notice: file_put_contents(): Write of 3761 bytes failed with errno=28 No space left on device in /var/www/tgoop/post.php on line 50

Warning: file_put_contents(): Only 8192 of 11953 bytes written, possibly out of free disk space in /var/www/tgoop/post.php on line 50
НАВУМЧЫК@Navumcyk P.999
NAVUMCYK Telegram 999
І яшчэ пра прапанову “ісьці на паклон да Лукашэнкі”.

Гэта ілюзія — лічыць, што Лукашэнка ўсім даруе коштам ці то самароспуску дэмсілаў (што прапануе кіраўнік Фонду спартовай салідарнасьці Аляксандар Апейкін), ці нават нейкага усенароднага пакаяньня, — і выпусьціць усіх палітаязьняў, і спыніць рэпрэсіі, і дазволіць беспакарана вярнуцца эмігрантам.

Дарэчы, тут ужо трэба дагаворваць да канца: у такім выпадку (які я разглядаю як выключна тэарэтычны) меліся б на ўвазе – а магчыма, і ў першую чаргу – створаныя з беларускіх добраахвотнікаў вайсковыя структуры ва Ўкраіне. Які б лёс чакаў гэтых людзей? І як бы ўкраінцы ўспрынялі такі крок?

Бо ня будзе перабольшваньнем сказаць, што найперш добраахвотнікі, як і палітвязьні, якіх катуюць у лукашэнкаўскіх турмах за падтрымку Ўкраіны, у вачах украінскага народа – выратоўваюць гонар Беларусі, з тэрыторыі якой пачалася расейская ангэсія.

Ёсьць і іншае, што прымушае лічыць такую прапанову ілюзорнай.

Нават калі б гэта было ў інтарэсах Лукашэнкі палітычна (а ён пад кантролем Масквы, і масавы тэрор — загад Масквы, тут ягоны інтарэс супадае з жаданьнем Крамля), нават тады ён бы ня здолеў пайсьці на гэта з прычыны асаблівасьцяў сваёй помсьлівай натуры. Гэта як драпежнік — паспрабаваўшы крыві, ужо не адмовіцца ад ўсё новай і новай крыві.

І такіх драпежнікаў цяпер – не адзін і ня два; рэпрэсіўны апарат, усе гэтыя чэкісты і губазікаўцы ўжо, як падаецца, выйшлі з-пад кантролю, ім ужо ня трэба ніякіх загадаў, яны самі сябе падсілкоўваюць нянавісьцю ды агрэсіяй.

І потым, тое “перамір’е” было б толькі на адзін дзень, у які б выйшлі вязьні і вярнуліся эмігранты – каб назаўтра ізноў сесьці ці зьехаць.

Бо такі “абмен” азначаў бы яшчэ адну абавязковую ўмову: уся палітычная (грамадзкая таксама) дзейнасьць мусіла б быць спыненая на дзесяцігодзьдзі. Аж пакуль Міколка не дасягне ўзросту, калі народныя масы змогуць арганізавана сфармаваць кіламэтровыя чэргі на “выбарах” і аддаць свае галасы пераемніку.

Усе гэтыя два дзесяцігодзьдзі нішто і нідзе не павінна было б варушыцца, ніхто і слова не павінен быў бы сказаць супраць ня тое што Лукашэнкі і ягонага клану — нават супраць самай дробнай мясцовай улады (і гэта не гіпербала: ужо цяпер пачалісяь суды за крытыку камунальных недапрацовак мясцовага начальства, чаго не было і ў 1937-м).

Гэта нават нельга было б параўнаць з абсалютысцкай манархіяй XVIII cтагодзьдзя да Вялікай Французкай рэвалюцыі — ня ведаю нават, які прыклад узяць з гісторыі. Старажытны Рым не падыходзіць дакладна, там хоць і было рабства, але існавалі для пэўнай катэгорыі і дэмакратыя, і права. Хіба што Эгіпет часоў фараонаў і будаўніцтва рабамі пірамідаў.

Магчыма, якраз старажытнаэгіпецкі час і быў любімым пэрыядам студэнта гісторыка-геаграфічнага факультэту Магілёўскага пэдінстытуту Шуры Лукашэнкі, і татальнае рабства народа, поўнае яго падпарадкавньне і бязьмежная асабістая ўлада зрабіліся ягонай марай.

Але ці варта нам аддаваць свае жыцьці за рэалізацыю гэтай мары?

tgoop.com/Navumcyk/999
Create:
Last Update:

BY НАВУМЧЫК

Share with your friend now:
tgoop.com/Navumcyk/999

View MORE
Open in Telegram

Telegram News

Date: |

A vandalised bank during the 2019 protest. File photo: May James/HKFP. Administrators How to Create a Private or Public Channel on Telegram? According to media reports, the privacy watchdog was considering “blacklisting” some online platforms that have repeatedly posted doxxing information, with sources saying most messages were shared on Telegram. How to build a private or public channel on Telegram?
from us

Telegram НАВУМЧЫК
FROM American