PEOFBELARUS Telegram 406
🤝 «Голас праз межы: Міжкантынентальная эстафета ў падтрымку Беларусі»

На III Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету ў Празе, у панэльнай дыскусіі на тэму «Узмацненне патэнцыялу супольнасці беларусаў(-ак) замежжа. Дапамога палітычным зняволеным, у тым ліку былым і іх семʼям/сваякам» прыняла ўдзел прадстаўніца Народнага консульства Беларусі ў Шатландыі Ірына Маклейн.

Разам з Вольгай Зазулінскай, кіраўніцай фонду «Краіна для Жыцця», яны прэзентавалі праект «Голас праз межы: Міжкантынентальная эстафета ў падтрымку Беларусі».

Наша краіна — месца, дзе творчасць, інавацыі і чалавечы патэнцыял квітнеюць нягледзячы на цяжкасці і абмежаванні. Падтрымаць праект «Голас праз межы: Міжкантынентальная эстафета ў падтрымку Беларусі» — значыць адкрыць свету сапраўдную Беларусь.

Асноўныя мэты праекту:
🤍 Прадэманстраваць сапраўдную Беларусь – сучасную краіну творчасці і жыццеўстойлівасці;
❤️ Стварыць салідарнасць, падкрэсліўшы крытычную сітуацыю ў Беларусі і ўзмацніць галасы беларусаў і беларусак па ўсім свеце;
🤍 Падтрымаць нашых палітвязняў і рэпрэсаваных.

Мэтавая групы:
Аўдыторыя краін у якіх жывуць беларусы і беларускі, беларускія дыяспары. Мэта - прыцягнуць замежнікаў да Беларусі і выклікаў, якія стаяць перад нашым грамадствам, праз інструменты знаёмства з Беларуссю, беларусамі і беларускамі.

Арганізатары:
Народныя амбасады Беларусі і Служба хуткай гуманітарнай дапамогі, якая аб'ядноўвае чатыры вядучыя структуры дапамогі беларускім палітвязням і рэпрэсаваным - ініцыятыва BY_Help, фонд салідарнасці BYSOL, праваабарончая ініцыятыва «Dissidentby», дабрачынны фонд «Краіна для жыцця».

Прыняўшы ўдзел у нашым праекце, вы становіцеся часткай глабальнага руху падтрымкі Беларусі ў барацьбе за свабоду і дэмакратыю.

Як далучыцца:
Каб далучыцца да сусветнай
эстафеты салідарнасці наўпрост запоўніце нашу хуткую форму
👉 па спасылцы. Ваш голас, ваша творчасць, ваша падтрымка могуць зрабіць вялікую справу!

Далучыцеся да нашай каманды і дапамажыце распаўсюдзіць пасланне Беларусі па ўсім свеце!
Будзьце голасам Беларусі!

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас

tgoop.com/PEofBelarus/406
Create:
Last Update:

BY Народныя амбасады Беларусі

Share with your friend now:
tgoop.com/PEofBelarus/406

View MORE
Open in Telegram

Telegram News

Date: |

More>> With Bitcoin down 30% in the past week, some crypto traders have taken to Telegram to “voice” their feelings. Commenting about the court's concerns about the spread of false information related to the elections, Minister Fachin noted Brazil is "facing circumstances that could put Brazil's democracy at risk." During the meeting, the information technology secretary at the TSE, Julio Valente, put forward a list of requests the court believes will disinformation. For crypto enthusiasts, there was the “gm” app, a self-described “meme app” which only allowed users to greet each other with “gm,” or “good morning,” a common acronym thrown around on Crypto Twitter and Discord. But the gm app was shut down back in September after a hacker reportedly gained access to user data. Telegram iOS app: In the “Chats” tab, click the new message icon in the right upper corner. Select “New Channel.”
from us

Telegram Народныя амбасады Беларусі
FROM American