tgoop.com/PEofBelarus/611
Last Update:
Віталь Малчанаў – намеснік прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Кабінета
У Прадстаўніцтве па сацыяльнай палітыцы Кабінета ён будзе ўзначальваць напрамак па міграцыйных пытаннях. Кандыдатуру Віталя Малчанава ўзгадніла кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская, як таго і патрабуе працэдура.
У зоне адказнасці намесніка прадстаўніцы будуць:
☑️ каардынацыя дзейнасці, накіраваная на падтрымку беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць краіну па палітычных і іншых прычынах;
☑️ кансультацыі па пытаннях міграцыйнага заканадаўства ў розных краінах;
☑️ узмацненне абароны правоў беларусаў за мяжой;
☑️ пасярэдніцтва паміж Кабінетам і міжнароднымі арганізацыямі, якія займаюцца міграцыйнымі пытаннямі.
Міграцыйныя пытанні – не новыя для Віталя Малчанава: яны знаёмыя намесніку прадстаўніцы па досведзе Народных амбасад і працы ў Офісе Святланы Ціханоўскай.
Віталю Малчанаву 41 год. Нарадзіўся ў Мінску. Мае вышэйшую адукацыю. Да 2020 года больш за 15 гадоў займаўся бізнесам. У жніўні 2020 года заснаваў перадачу інфармацыі аб «хапунах» падчас адключэння інтэрнэту. Займаўся журналісцкай дзейнасцю. Сузаснавальнік дыяспаральнай арганізацыі – Valgevene Maja (Беларускі дом Талін). Заснавальнік Народнай амбасады ў Эстоніі. З 2022 года – прадстаўнік Офіса Святланы Ціханоўскай у Эстоніі, а з 2023 – і ў Латвіі.
@CabinetBelarus
BY Народныя амбасады Беларусі
Share with your friend now:
tgoop.com/PEofBelarus/611