tgoop.com/belRead/353
Create:
Last Update:
Last Update:
✍️ Выраз дня 🇬🇧: Talk through one's hat – "Гаварыць праз шляпу" - гаварыць абы-што, малоць языком, малоць лухту.
📖 Беларускія адпаведнікі:
- ПЛЕСЦІ ЛАПЦІ (з кашалямі)
- НАПЛЕСЦІ ЛАПЦЕЙ (з кашалямі)
"Той вам нагаворыць, — ён напляце вам лапцей з кашалямі. Толькі слухай, то нарасказвае."
(Крыніца: Фёдар Янкоўскі, "Беларуская фразеалогія")
Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на любой мове - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗
#устойлівыявыразы #eng
BY Бел.Read

Share with your friend now:
tgoop.com/belRead/353