tgoop.com/belarusinitalia/1019
Create:
Last Update:
Last Update:
Учора Юлія Юхно, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі, наведала паказ фільма “LUDZIE (GENTE)” па запрашэнні пасла Польшчы пры Ватыкане.
Мерапрыемства арганізавалі амбасадары Украіны і Польшчы пры Святым Пасадзе. Яго прымеркавалі да трэцяй гадавіны пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.
Паказ быў у Рыме, у ім брала ўдзел здымачная група, якую ўзначальваў рэжысёр Maciej Ślesicki.
Пасля паказа была кароткая сустрэча з амбасадарамі, дзе абмеркавалі сумесныя планы на будучыню.
BY Народная Амбасада Беларусі ў Італіі

Share with your friend now:
tgoop.com/belarusinitalia/1019