tgoop.com/belarusywarszawa/2113
Last Update:
Ваяр палка Каліноўскага экстрадаваны ў Беларусь.
13 лістапада Васіль Верамейчык быў затрыманы ў В’етнаме і 14 лістапада пад канвоем спецслужб дэпартаваны ў Беларусь.Перад гэтым Украіна і Літва адмовілі яму ў легалізацыі, апошняя назваўшы "пагрозай нац. бяспекі".
Мы просім літоўскія ўлады стаць на абарону Васіля Верамейчыка - дабіцца прызнання яго ваеннапалонным і ўключэння ў абменны спіс.
Спыніць супрацы з афіцыйнымі беларускімі службамі, якія гатовыя хапаць ворагаў рэжыму па ўсім свеце.
Выпадак Васіля Верамейчыка жахлівы з п.гл. фармальнага падыходу і абсалютнага неразумення сітуацыі ў нашай краіне.
‼️Падпішыце петыцыю, каб уратаваць жыццё Васілю Верамейчыку!
‼️https://www.change.org/p/protect-belarusian-freedom-fighters-no-deportation-to-dictatorships
А таксама мы выходзім на акцыю следам за беларусамі Літвы, каб падтрымаць гонар гэтага мужнага чалавека і звярнуць увагу на праблемы беларусаў, якія вымушаны змагацца за Беларусь па-за межамі Беларусі.
Ён выходзіў за Беларусь у 2020, ён пайшоў за нашу свабоду на фронт ў 2022, цяпер наша чарга змагацца за Васіля!
🗓 01 снежня
🕑 а 14.00 гадзіне
📍 Помнік Каперніка
Жыве Беларусь!
✊🤍❤️🤍
BY Акцыі беларусаў Варшавы
Share with your friend now:
tgoop.com/belarusywarszawa/2113