КРЫНІЦА ТВОРЧАЙ СІЛЫ БЫКАВА – БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ ПРЫСТОЙНАСЬЦЬ
Сёння 100 год Васілю Быкава. Прачытайце бамбічнае эсэ майго калегі Сяргея Абламейкі з гэтай нагоды (скарочана).
🍀Быкаў - самы вядомы ў сьвеце беларускі творца, які ў максымальнай ступні акумуляваў і прадэманстраваў народны архетып беларуса. Быкаў стаў найвышэйшым інтэлектуальным і творчым выяўленьнем беларускага этнасу і этасу.
🍀Я лічу, што крыніца творчай сілы Быкава і матывацыя усёй яго творчасьці – гэта яго гранічная чалавечая прыстойнасьць, якая ў нашым выпадку зьяўляецца сынонімам прыстойнасьці народнай, сялянскай, зразуметай як сукупнасьць этычных нормаў, нораваў і звычаяў, якую яшчэ ў антычныя часы назвалі этасам.
🍀Я таксама думаю, што нацыянальны характар існуе. Гэтага нельга было ня ўбачыць у традыцыйнай беларускай вёсцы, якая, нягледзячы на сацыяльныя і эканамічныя трансфармацыі ХІХ і ХХ стагодзьдзяў, дажыла, прынамсі, да 80-х гадоў мінулага стагодзьдзя.
🍀Беларус стагодзьдзямі рэалізоўваў сябе на невялікай, адваяванай у лесу, прасторы ва ўмовах свабоды, а пасьля частковага ці поўнага прыгону, цяжкіх войнаў і іншых гістарычных катаклізмаў. Дапамогі чакаць не было ад каго, трэба было спадзявацца толькі на сябе (адсюль у беларускіх небыліцах героі самі сябе выцягваюць з балота).
🍀Беларус – гэта асьцярожны, троху недаверлівы, зьнешне стрыманы чалавек, які дакладна ведае розьніцу паміж «сваім» і «чужым», і які, нягледзячы на Купалаўскую «крыўду» на плячах, глыбока хавае ў сабе прытоены аптымізм і надзею на канчатковую перамогу дабра і справядлівасьці.
🍀Беларус ня любіць ваяваць і да апошняга адцягвае вайну, асабістую ці агульную. Занадта цяжкім быў яго гістарычны шлях і вопыт. Але калі ён трапляе ў нявыкрутку, то пачынае змагацца і за сябе, і за радзіму – дысцыплінавана, сумленна і зацята. Але ня толькі гэта.
🍀Беларускія сяляне за стагодзьдзі выпрацавалі спэцыфічную мараль і этычныя правілы паводзінаў, якія стварылі і вартую захапленьня бытавую культуру. Адна цырымонія супольных сямейных трапезаў у сялян чаго вартая! Або прыродная асабістая годнасьць вяскоўцаў, якую не змаглі за стагодзьдзі вынішчыць шматлікія заваёўнікі і гаспадары.
🍀Таму для нас, сучасных беларусаў, ключавым момантам культурнай гісторыі нацыі стала нараджэньне Васіля Быкава ў беларускай вёсцы, яго сялянскае паходжаньне. Менавіта там, пры наяўнасьці розных людзей і розных жыцьцёвых калізій – зайздрасьці, рэўнасьці, подласьці, сямейных і межавых канфліктаў – народ агулам яшчэ захоўваў сваё векавое імкненьне да справядлівасьці, сваю этыку.
🍀Памятаеце, як у жніўні 2020 году, падчас пратэстаў па ўсёй краіне пасьля выбараў прэзыдэнта просты работнік «Горадняжылбуду» падчас мітынгу сказаў літаральна наступнае:
«Я сапраўды ганаруся сваім беларускім народам. Мне ня трэба ні NATO, ні Расеі. Мы павінны быць адны – з нармальным, сумленным кіраўніцтва. На чале краіны павінен быць такі ж самы сумленны прэзыдэнт, як і мы».
🍀Васіль Быкаў стаў увасабленьнем беларускага народнага імкненьня да праўды. Адсюль, ад яго беларускіх народных вытокаў, паходзіць жаданьне пісьменьніка паказаць вайну без ідэалягічнага шалупіньня, без плякатаў і пераможных гімнаў. Адсюль яго пагарда да асабістаў і іх згубнай ролі для простага чалавека на вайне.
🍀Адсюль такія героі, многія зь якіх зьяўляюцца як бы маральнымі копіямі самога Быкава, носьбітамі яго чалавечай беларускай прыстойнасьці.
🍀І адсюль уся лінія яго жыцьця, якая вызначаецца, з аднаго боку, адмовай ад кар'еры, якая нярэдка вымагае кампрамісаў з сумленьнем, а зь іншага, цьвёрдым, непахісным імкненьнем да ісьціны, да праўды – або, па народнаму, да справядлівасьці. Вось чаму я лічу бясспрэчнай крыніцай творчай сілы Быкава і яго творчага мэтаду – глыбокую беларускую народную прыстойнасьць, якая зьяўляецца галоўным зьместам нацыянальнага этасу.

Among the requests, the Brazilian electoral Court wanted to know if they could obtain data on the origins of malicious content posted on the platform. According to the TSE, this would enable the authorities to track false content and identify the user responsible for publishing it in the first place. The administrator of a telegram group, "Suck Channel," was sentenced to six years and six months in prison for seven counts of incitement yesterday. Select: Settings – Manage Channel – Administrators – Add administrator. From your list of subscribers, select the correct user. A new window will appear on the screen. Check the rights you’re willing to give to your administrator. Read now As of Thursday, the SUCK Channel had 34,146 subscribers, with only one message dated August 28, 2020. It was an announcement stating that police had removed all posts on the channel because its content “contravenes the laws of Hong Kong.”
from us