Пра мінусы эпохі, у якой мы жывем (агулам я лічу яе найлепшай у гісторыі), сведчыць гэты абразок. У польскім журналісцкім асяроддзі сёння шыкоўны скандал. Позна ўвечары з’явілася відэа, запісанае на схаваную камеру. Гэта відэа журналісцкай планёркі новага медыя, якое ўварвалася на польскі рынак летась і вельмі добра развіваецца.
Гэтае медыя не займае адну палітычную пазіцыю, як на жаль нярэдка здараецца ў Польшчы, а дае голас усім, часам нават фрыкам. Яны не цураюцца ўльтраправых, ці ўльтралевых, клічуць да сябе ўсіх. Але канкурэнты пачалі абвінавачваць гэтае новае медыя ў тым, што за імі нехта стаіць, магчыма палітыкі папярэдняга кансерватыўнага ўраду.
І вось на відосіку рэдакцыя абмяркоўвае навіны. З размовы зразумела, які гэта канкрэтна дзень, бо людзі на відэа кажуць “учора адбылося гэта”. То бок усім ясна, калі запісанае відэа. Адзін з журналістаў прапануе кіраўніку медыя зрабіць нешта пра скандал вакол былога ўраду, звязаны з карупцыяй. На што кіраўнік адказвае: “эй, вы канешне ўсе ведалі, што мы тут гуляемся ў файную журналістыку, але ёсць людзі, якіх мы не чапаем”. Але паабяцаў паразмаўляць з партнёрамі, якія фінансуюць СМІ. Журналісты трохі паабураліся і пайшлі далей абмякоўваць навіны. Напрыклад, як нейкага чэла ў аэрапорце ў Галандыі зацягнула ў рухавік ці не нешта такое.
Усю ноч і раніцу сацсеткі грымелі. Журналісты-канкурэнты паціралі рукі, маўляў, нарэшце мы цябе з’ямо, папаўся на гарачанькім. Паўставалі прасціны тэкстаў, мемы, выкрыцці, праклёны. Засвяціліся нават салідныя журналісты. І калі ўсе ўжо нарадаваліся, выйшла неспадзяванка. Выявілася, што гэта сам кіраўнік медыя зрабіў гэты відос і падкінуў у якасці кампрамата на сябе ж, свайму вялікаму ненавісніку. Ненавіснік раней публічна абяцаў, што падорыць за такі кампрамат сіняе ламбаргіні.
І цяпер самае смешнае. Мала таго, што гук не супадаў з відэа. Ну, такое здараецца. Але ніхто з абураных не зрабіў мінімальнай праверкі фактаў. Людзі на відэа абмяркоўваюць падзеі, якія здарацца праз тыдзень, і якіх журналісты на планёрцы проста не маглі ведаць, як пра таго чэла ў Галандыі. Ніхто не супаставіў гэтых фактаў. Больш за тое, у кадры чуваць голас журналісткі, якая далучылася да каманды ўвогуле праз паўгода пасля дня запісу. А самае вясёлае тое, што матэрыялаў на гэтую тэму, якую прапанаваў журналіст, і якую нібыта адхіліў кіраўнік, гэтае медыя рабіла мінімум паўтузіна. Але канкурэнты і ненавіснікі былі настолькі шчаслівыя, што нарэшце змогуць паглуміцца, што забыліся, навошта яны ўвогуле ходзяць на працу. Польскія сацсеткі цяпер глумяцца над імі, бо скрынаў за ноч парабілі даволі. А сам кіраўнік СМІ запісаў ролік, як сядае ў сіняе ламбаргіні.
Але яшчэ больш смешнае тое, што нават пасля таго, як усё ўжо пару гадзін стала вядома, некаторыя журналісты працягваюць яму пісаць і просяць каментар на тэму, чаму ён увёў цэнзуру і хто ж яго партнёры, якія вырашаюць, якія тэмы браць, а якія не.
Нібыта ўся праўда вядомая. Але яна ўсё роўна мала каму цікавая, пры тым, што інструментаў адкрыць яе поўна і яны даступныя. Такі, на жаль, мінус гэтай эпохі.

The initiatives announced by Perekopsky include monitoring the content in groups. According to the executive, posts identified as lacking context or as containing false information will be flagged as a potential source of disinformation. The content is then forwarded to Telegram's fact-checking channels for analysis and subsequent publication of verified information. As of Thursday, the SUCK Channel had 34,146 subscribers, with only one message dated August 28, 2020. It was an announcement stating that police had removed all posts on the channel because its content “contravenes the laws of Hong Kong.” The group also hosted discussions on committing arson, Judge Hui said, including setting roadblocks on fire, hurling petrol bombs at police stations and teaching people to make such weapons. The conversation linked to arson went on for two to three months, Hui said. Read now Select “New Channel”
from us