tgoop.com/dhurnievic/638
Last Update:
Але ж я разява, праміргаў такі шыкоўны сігнал з кніжкі Мілаша. Вось ён піша пра Вільню свайго дзяцінства, пра пачатак працы Гарадскога кінатэатра, ужо пасля таго як горад далучыла да сябе Польшча.
"Барацьба за месцы адбывалася па-дзікунску. Самымі жаданымі былі месцы на галерэі, побач з балюстрадай. Яны давалі магчымасць глядзець на лысіну музыканта зверху і даваць яму дасціпныя падказкі. Нярэдка ў поўнай цішыні быў чутны дыялог: (і тут Мілаш пераходзіць на беларускую) - Антук! - А. - Плюнь. - Ня плюну".
Усяго 3,5 словы па-беларуску. Але што яны даюць? Паказваюць, што ў памяці Мілаша выпадковыя віленчукі сто год таму размаўлялі па-беларуску. І для яго гэта было настолькі натуральна, што ён не лічыў нават патрэбным тлумачыць гэты момант чытачу.
BY ГУРНЕВІЧ
Share with your friend now:
tgoop.com/dhurnievic/638