tgoop.com/doctorsbycom/412
Last Update:
«Пра рак- 2. Гісторыі беларусак»
Праваабарончая установа «Лекары за праўду і справядлівасць» ладзяць шэраг мерапрыемстваў да Сусветнага дня прафілактыкі рака малочных жалоз у кастрычніку 2024.
Тры гады назад сумесна з парталам «ГроднаЛайф» мы запісалі тры гісторыі беларусак, якія захварэлі ў эміграцыі. Сёння мы запыталі гераінь пра іх пражыванне хваробы, пра «сакрэты» і цяжкасці не проста быць, а жыць з ракам.
14 кастрычніка ладзім мерапрыемства ў Варшаве, а 19-га - у Вільні.
На мерапрыемстве адбудзецца прэм’ера фільма пра беларусак, якія перажылі хваробу, фотавыстава з гераінямі. Таксама запланавана сустрэча з доктарам, дзе можна будзе больш даведацца пра жаночы рак і запытацца пра тое, што вас хвалюе. Так сама запланаваны індывідуальныя кансультацыі паводле папярэдняга запісу ў Вільні.
Каб сустрэча з доктарам прайшла больш прадуктыўна, мы падрыхтавалі анкету і ласкава просім жанчын адказаць на некалькі пытанньяў. Гэта дапаможа нам якасна спланаваць сустрэчу, выбудаваць іншыя мерапрыемствы на тэму жаночага здароўя, каб быць вам больш карыснымі.
Запоўніць анкету: https://forms.gle/vvoDh34TGErUQ8aK7
Дзякуем за супрацу!
BY Врачи за правду и справедливость

Share with your friend now:
tgoop.com/doctorsbycom/412