tgoop.com/doctorsbycom/496
Last Update:
Праваабарончая ўстанова "Лекары за праўду і справядлівасць" працягвае даследаванні якасці і эфектыўнасці медыцынскіх і псіхалагічных паслуг жанчынам у пенітэнцыярных установах Беларусі па тэме жаночага здароўя ў зняволенні
Просім жанчын і дзяўчат, якім выпала на сабе зведаць умовы зняволення ў Беларусі, адказаць на пытанні анкеты.
Анкетаванне дазволіць скласці аб’ектыўную карціну становішча спраў з захаваннем жаночага здароўя ў беларускіх вязніцах, сістэматызаваць інфармацыю пра тыповыя парушэнні правоў зняволеных жанчын на здароўе, каб на гэтай падставе прыцягнуць грамадскую ўвагу да праблемы і сумесна распрацаваць шляхі і механізмы яе вырашэння ў новай Беларусі.
Апытанне цалкам ананімнае, не патрабуе аніякіх асабістых звестак і будзе выкарыстоўвацца толькі ў абагуленым выглядзе.
Дзякуем за Ваш удзел і дапамогу.
📝Спасылка на анкету: https://forms.gle/wd8Graw1mm6thVbQA
#ЖанчынаНеДляТурмы
#WomenBehindBars
BY Врачи за правду и справедливость

Share with your friend now:
tgoop.com/doctorsbycom/496