tgoop.com/doctorsbycom/499
Last Update:
📝Даследванне праблемы здароўя жанчын у беларускіх турмах (апытанне для тых, хто застаўся ў краіне пасля вызвалення)
У бягучым годзе адным з прыярытэтаў праваабарончай ўстановы «Лекары за праўду і справядлівасць» з’яўляецца даследванне тэмы фізічнага і псіхалагічнага здароўя жанчын, якія ўтрымліваюцца ў беларускіх турмах або адбылі тэрмін зняволення.
У сусветнай практыцы зусім няшмат даследванняў фізічнага здароўя і псіхалагічнага стану зняволеных жанчын, а асабліва – пасля вызвалення. Менавіта таму нашай мэтай з’яўляецца экспертнае паглыбленне ў тэму жаночага здароўя ў зняволенні і пасля яго.
Мы просім былых зняволеных жанчын адказаць на пытанні трох невялікіх анкет. Адна з іх – пра здароўе падчас зняволення – агульная, дзве іншыя – пра псіхалагічны стан.
Спасылкі на анкеты для былых зняволеных, якія знаходзяцца ў краіне:
https://forms.gle/iw8DZb2c1k9gAFS29
https://forms.gle/3x1pXeA8QMNjiyuX9
https://forms.gle/wd8Graw1mm6thVbQA
Апытанні цалкам ананімныя, не патрабуюць прадстаўлення аніякіх асабістых звестак, адказы будуць выкарыстоўвацца толькі ў абагуленым выглядзе.
#ЖанчынаНеДляТурмы
#WomenBehindBars
BY Врачи за правду и справедливость

Share with your friend now:
tgoop.com/doctorsbycom/499