HIP_MEDIA Telegram 7
⚡️Гэта «ДазХіп».

👋 Вітанкі! Тут вось якая навіна: запускаецца новае беларускае медыя пра гендар і сэксуальнасць — «ДазХіп». Гэта новая пляцоўка для акумуляцыі ведаў, правоў, магчымасцяў ЛГБТК+ людзей у Беларусі і за яе межамі.

🤔 Чаму цяпер?

«ДазХіп» з'явіўся ў адказ на цішыню, якая, як нам здаецца, усё больш шчыльным воблакам ахутвае ЛГБТК+ людзей з Беларусі. Нас турбуе сітуацыя, у якой ЛГБТК+ людзі зноў становяцца нябачныя ў гістарычным пейзажы, а іх унёсак у любыя змены размываецца, быццам яго і няма.

Мы не ігнаруем выклікі апошніх гадоў, а, наадварот, пільна ўглядаемся ў трывожную будучыню. Рэпрэсіі, міграцыя, вайна — усё гэта адбываецца ў тым ліку з ЛГБТК+ людзьмі. Іх досвед не менш важны, чым досвед гетэранарматыўных персон, а часцяком мае сваю спецыфіку. Таму мы хацелі б агучваць важныя гісторыі, каб яны былі кропкай апоры ў моманце, а глабальна запускалі той эфект матылька, што патрэбны для справядлівых зменаў.

☝️Пра што гэта ўсё?

На «ДазХіп» будуць выходзіць важныя, карысныя і цікавыя матэрыялы пра людзей ЛГБТК+. У першую чаргу мы канцэнтруемся на падзеях, якія адбываюцца цяпер і могуць паўплываць на будучыню; героях, якія даюць падставы для разважанняў; з'явах, якія хочацца апісаць і як след зразумець, каб мацней зацэментаваць іх у падмурак агульнай рэальнасці.

Мы разумеем, што людзі, якія адносяць сябе да кам'юніці ЛГБТК+, жывуць вельмі розныя жыцці і маюць розныя каштоўнасці. Таму на «ДазХіп» будуць выходзіць як тыя матэрыялы, што аб'ядноўваюць нашы атамізаваныя энергіі ў нешта больш магутнае, так і тыя, што выклікаюць дыскусіі і дазваляюць выйсці з камфортнай бурбалкі ўласнай думкі.

Нам цікава ўсё, што хаваецца за спалучэннем літар «ЛГБТК+ Беларусі». Хоць, вядома, не ўсё з гэтага мы палічым патрэбным апублікаваць.

🗓️ Што ў планах?

Мы цікаўныя і досыць эмпатычныя для таго, каб змяняцца з аглядкай на патрэбы нашай аўдыторыі. Мы не ігнаруем вопыт медыя, якія былі да нас, але разам з тым мы захопленыя магчымасцямі новых фарматаў і хацелі б спрабаваць рознае.

tgoop.com/hip_media/7
Create:
Last Update:

BY ДазХіп

Share with your friend now:
tgoop.com/hip_media/7

View MORE
Open in Telegram

Telegram News

Date: |

For crypto enthusiasts, there was the “gm” app, a self-described “meme app” which only allowed users to greet each other with “gm,” or “good morning,” a common acronym thrown around on Crypto Twitter and Discord. But the gm app was shut down back in September after a hacker reportedly gained access to user data. It’s easy to create a Telegram channel via desktop app or mobile app (for Android and iOS): How to Create a Private or Public Channel on Telegram? Telegram message that reads: "Bear Market Screaming Therapy Group. You are only allowed to send screaming voice notes. Everything else = BAN. Text pics, videos, stickers, gif = BAN. Anything other than screaming = BAN. You think you are smart = BAN. How to Create a Private or Public Channel on Telegram?
from us

Telegram ДазХіп
FROM American