tgoop.com/historyja/10683
Last Update:
"Першы працэс", або як на пачатку XIX ст. Расія пачала душыць нашу культуру, у тым ліку свабоду
🗓 У канцы чэрвеня 2023 года спаўняецца роўна 200 гадоў з таго моманту, як у Вільню з Варшавы прыбыў расійскі сенатар Мікалай Навасільцаў, другая пасля Канстанціна Паўлавіча, брата цара Аляксандра І, асоба ў створаным расійскімі ўладамі Царстве Польскім, фактычна царскі намеснік. Распачалася дзейнасць следчай камісіі па справе аб таемных таварыствах студэнцкай і гімназічнай моладзі ў Віленскай навучальнай акрузе — гэтак званы «працэс філаматаў», які стане легендай, важным элементам нацыянальных міфаў некалькіх народаў Рэчы Паспалітай, дзякуючы ў значнай ступені ІІІ частцы рамантычнай паэмы Адама Міцкевіча «Дзяды».
❗️ А яшчэ ў ёй [справе] лёгка пазнаць рысы кіпучай працы сталінскіх «троек» і нястомнай дзейнасці лукашэнкаўскай карнай сістэмы. І калі мы хочам зразумець усю сутнасць расійскай імперскай улады, якая так і не выпускае нас са сваіх мядзведжых кіпцюроў, нам трэба заўжды памятаць гэты самы першы «працэс». Дакладней, разумець без ніякіх ілюзій, што сёння гіганцкі імперскі ўдаў гэтаксама спрабуе ператравіць нашу незалежнасць і культурную адметнасць.
✍🏻 У «Дзядах» Міцкевіча Навасільцаў выяўлены як увасабленне абсалютнага Зла і адначасова як эталонны Расеец. У рэканструяваным паэтам сне сенатара чэрці ўжо нясуць яго душу ў пекла, але Вельзевул загадвае ім вярнуць яе назад, каб тая зрабіла яшчэ болей зла і трапіла ў належнае ёй месца з большымі «заслугамі»
💥 Спіраль гэтай трагічнай гісторыі пачала раскручвацца 3 мая 1823 года, у чарговыя ўгодкі Канстытуцыі 1791 года. На перапынку паміж урокамі 15-гадовы вучань Віленскай гімназіі Міхал Плятэр, стрыечны брат будучай гераіні паўстання 1830—1831 года Эміліі Плятэр, напісаў на дошцы: «Віват Канстытуцыя 3 мая!» Пад гэтым нехта дадаў: «О, які мілы для ўсіх нас успамін!» І яшчэ нехта: «Але няма каму пра гэта ўспомніць».
🪆 Губернатар Аляксандр Рымскі-Корсакаў напісаў рапарт вялікаму князю Канстанціну Паўлавічу ў Варшаву, што, маўляў, мясцовая моладзь замест таго, каб грызці «граніт навукі», складае змовы, каб отторгнуть спрадвеку рускія землі на карысць падступнай Польшчы. Распусціліся некаторыя!
⛓ Пяцёра найбольш вядомых філаматаў, асуджаных у 1824 годзе па выніках навасільцаўскага «працэсу»: Тамаш Зан, Ігнат Дамейка, Адам Міцкевіч, Антоні Эдвард Адынец, Ян Чачот. Першыя арышты прайшлі ў ліпені 1823-га, а пік іх прыйшоўся на восень. Усяго праз следчую камісію прайшло каля 300 чалавек.
☦️ Прафесар Міхал Баброўскі, зорка гістарычнай і філалагічнай навукі з агульнаеўрапейскай вядомасцю, якога часам называюць «першай ластаўкай» беларускага адраджэння, звольнены з універсітэта ў выніку працэсу 1823-1824 гадоў, здолеў праз два гады вярнуцца праз заступніцтва ўплывовых сімпатыкаў, але надалей ужо выказваў толькі лаяльныя да цара погляды і дзейсна прычыніўся да ліквідацыі ўніі ў 1839 годзе.
⚰️ Для многіх фармальна мяккае пакаранне абярнулася «вышэйшай мерай» — яны не вытрымалі жорсткіх умоў ссылкі або салдатчыны і загінулі неўзабаве пасля выгнання з радзімы — поўны спіс такіх ахвяр, здаецца, яшчэ не складзены.
Кафкіянская імперыя і яе метады. 200 гадоў з пачатку «працэсу філаматаў і філарэтаў»
BY Historyja

Share with your friend now:
tgoop.com/historyja/10683