"Царызм будаваў сваю моц на абрусіцельстве і ўціску недзяржаўных нацый."
"На шляху нацыянальнага здзеку самадзяржавіе не страчала сабе перашкоды. Мала таго, расіец, выхаваны на славэтных традыцыях «собирателей земли русской» і трапіўшы да нас у заработкі, добраахвотна памагаў нішчыць душу беларускаму народу."
"І, распачынаючы сваю сатанінскую працу, самадзяржавіе, як той злодзей у сваёй ахвяры, перша-наперш вырвала ў народа яго язык, яго мову, роднае слова. Дзеля гэтага забараніла вучыць, чытаць і друкаваць па-беларуску і выгнала спрадвечную мову нашу з усіх інстытуцый краю. Далей, пабудавала школаў-казёнак, дзе атручвалі розум дзіцячы пагардай і здзекам з беларушчыны і выраблялі фанатычных абрусіцеляў і верных памочнікаў сабе і сваім наймітам."
"А маскоўская інтэлігенцыя моўчкі пазірала на агонію нашай старонкі. Родная мова, родная школа — гэта там, за граніцай, нацыянальны здзек і паняверка — кепска там, дзе немец катуе Славянаў. А дома гэта «славянские ручьи сливаются в русском море», гэта «собирается Русь воедино». Стогн і енк недзяржаўных нацый — гэта брацкі гімн на банкеце злучэння. Паўтаравяковая беларуская ціша — гэта «благоденствие под сенью российской культуры…»."
"Нацыянальнае вызваленне — гэта барацьба культур. Само разуменне гэтай справы паказвае, што той, з кім боруцца, на моцы свайго змагання не можа перайсці на бок праціўніка."
"Шырокі ўкраінскі рух паказаў, што маскоўскае грамадзянства наскрозь цэнтралістычна, што таёмна спачувала яно не нам, а самадзяржавію і лічыцца толькі з сілай, толькі з голым, моцна падкрэсленым фактам. У гэтым сэнсе выказаліся ўсе расійскія газеты, і нацыянальны рух выклікаў у іх нездавальненне і нават пагарду."
"Маскоўская, або велікаруская, інтэлігенцыя цікавілася ўсім, толькі не сваімі суседзямі, толькі не беларусамі і не ўкраінцамі. Бліжэйшая сястра наша па крыві, мове і гістарычнай доле — Украіна — наўмысля, дзеля інфармацыі (азнаямлення) выдавала асобны журнал, як бы кажучы: «Схамяніцеся, панове-брацця, мы ж тысячу раз цікавей готтэнтотаў і батакудаў, лёс каторых так пільна займае вашую думку!» І дапраўды, калі ўважна перагартаць маскоўскую літаратуру, дык нідзе не спаткаеш таго, каб яна сапраўды цікавілася тым: хто гэта беларусы, які іх край, што тут за людзі, якой мовай гавораць, чаго яны хочуць, куды ідуць, чаго дамагаюцца і чаму… маўчаць. У гэтым сэнсе маскоўская інтэлігенцыя моўчкі трымалася таго пагляду, які вытварыўся яшчэ з часоў маскоўскага князя Івана Каліты. Беларусь — гэта «вотчына», тая самая Яраслаўская губернія, толькі з асобнай назвай."
Далей актуальныя фрагменты з "Пара звярнуць увагу, Язэп Лёсік, 1917 год.

The administrator of a telegram group, "Suck Channel," was sentenced to six years and six months in prison for seven counts of incitement yesterday. While some crypto traders move toward screaming as a coping mechanism, many mental health experts have argued that “scream therapy” is pseudoscience. Scientific research or no, it obviously feels good. Hashtags are a fast way to find the correct information on social media. To put your content out there, be sure to add hashtags to each post. We have two intelligent tips to give you: More>> Telegram users themselves will be able to flag and report potentially false content.
from us