tgoop.com/historyja/6517
Last Update:
🔸Калі яшчэ БАС (Беларускае аб’яднанне студэнтаў) быў нелегальны, было нешта кшталту Рады студэнтаў нацыянальных меншасцей. Іх шэф Пятро Багроўскі мне сказаў: «Алег, хлопцам патрэбны герой. А ўсе ж чулі пра Балаховіча…». Так я пачаў з Балаховіча, а з гэтага вынікла кніга пра ўвесь узброены беларускі рух таго часу.
🔸Прыехалі новыя людзі з Беларусі, але — гавораць па-расійску. Мы дзесяцігоддзямі стараемся захаваць і развіваць беларушчыну, а тут — «чырыкаюць» па-маскоўску. Першая думка: а ці яны нашыя? (...) Маем надзею, што беларусы гэтай апошняй хвалі некалі ўспрымуць нашу гісторыю як сваю.
🔸Маці з беларускай вёскі на Падляшшы, бацька [з Віленшчыны] выхаваны ў СБМ (Саюз беларускай моладзі) (...) Для беларускага камуністычнага асяроддзя тата быў нацыяналістам.
🔸Мой улюбёны герой — Усяслаў Чарадзей. Персанаж вельмі маляўнічы, якога няма ў гісторыі народаў-суседзяў. Прыгожая легенда, міф. Найперш ён. Пасля — звычайны набор, з якога б вылучыў братоў Луцкевічаў. Яны зрабілі неймаверна шмат. Іх прозвішчы маюць быць у кожным падручніку.
🔸Я быў у падполлі і трапіў у турму на 8 месяцаў. «За распаўсюджванне бюлетэняў “Салідарнасці” і арганізацыю нелегальных структур» — так гэта называлася.
🔸У нас былі беларускія нацыянальныя лозунгі, ясна, але і добрая эканамічная праграма — найлепшая на Падляшшы. Але толькі 10-15% выбаршчыкаў нас падтрымлівалі, больш не набіралі. Гэта нагадвае сітуацыю з Пазняком і выбарамі ў Беларусі — вельмі падобна на яго адсоткі.
Алег Латышонак: «Беларусы на Падляшшы: усё пачынаецца нанова!»
BY Historyja
Share with your friend now:
tgoop.com/historyja/6517