tgoop.com/historyja/9594
Last Update:
Ва ўмовах працягу расеізацыі і нават рэпрэсіі за беларускую мову ў Беларусі, некаторыя далей пужаюць міфічным насаджэннем беларускай мовы гвалтам. Тым разам гэта зрабіла дарадца Святланы Ціханоўскай Тацяна Шчытцова. Навошта?
"Але і ў гісторыі ня ведаю прыкладаў, калі б беларуская мова распаўсюджвалася праз гвалт. Мінуўшчына якраз дае нам адваротныя прыклады — гэта расейская мова часта насаджвалася праз забойствы ды масавыя расстрэлы тых, хто адстойваў нацыянальныя ідэалы" - нагадвае Сяргей Навумчык і ў адказ Вадзіму Мажэйку напамінае, што адзіную дзяржаўную мову вярнуў не сам Пазняк, а ВС XI, у тым ліку так атрымалася дзякуючы Генадзю Бураўкіну, Нілу Гілевічу, Івану Чыгрынаву і іншым свядомым беларусам.
Навумчык працягвае: "Працытую словы пісьменьніка Івана Навуменкі, які ў сваім непрыманьні БНФ мог бы даць фору таму ж Яфрэму Сакалову:
«Гаварыць пра дзьве дзяржаўныя мовы ў Беларусі — гэта значыць прыдушыць мову беларускую, таму што руская мова квітнее і, паўтараю, будзе квітнець. Беларуская мова ў заняпадзе. І калі мы пойдзем па гэтым шляху, вынікі будуць вельмі сумныя. Зьнікне мова — і пачне зьнікаць культура»"
У якім стане беларуская мова пасля вяртання расейскай як дзяржаўнай, бачна выдатна, але хіба не ўсім.
https://www.svaboda.org/a/32311736.html
BY Historyja

Share with your friend now:
tgoop.com/historyja/9594