МАТУЛІН КАЛЯНДАР.
ДА НОВАГА ГОДА ЗАСТАЛОСЯ...10 ДЗЁН 🤩 !
ДЗІЦЯЧЫЯ "ЗАЛАТЫЯ" РУЧКІ - ДА НОВАГА ГОДА.
Хутка навагоднія святы, якія немагчыма ўявіць сабе без сувеніраў ручной работы!
У рамках акцыі "Нашы дзеці" майстры Слонімскага аддзела рамёстваў наведалі выхаванцаў Сацыяльна - педагагічнага цэнтра Слонімскага раёна і разам зрабілі навагодні сувенір:
у тэхніцы дэкаратыўнага роспісу дзеці стваралі маляўнічыя навагоднія шары.
Самаробныя сувенірчыкі сталі цудоўным упрыгожваннем ялінкі !
#ГаннаЛыскавец
#СлонімскіРайцэнтрКультуры

ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.
"Злятае ён, такі доўгачаканы,
Ні ў чым не вінаваты новы снег,
Да стомленай зямлі бясконца званы,
Цнатлівы на зусім кароткі век.
Вада й паветра – разам дасканаласць,
Мне раптам зразумець дапамаглі,
Сняжынак безумоўную адданасць
Адначасова небу і зямлі.
Няхай лятуць ды робяць сваю справу,
Ілье Каляднае святло ізноў
На кожнага , і мы не маем права
Губляць надзею, веру і любоў."
( АЛЕНА ЗАВАДСКАЯ )
Бачу праз вакно, як пайшоў у нас снег і ў двары забялела...
Што там будзе да раніцы - невядома. Але на ноч, на сон гэты снегапад суцішае і радуе. Лічаныя дні да калядна-навагодніх свят. Дай Бог, прынясуць яны і добрае надвор'е, і радасць..
ДАБРАНАЧ, ДАРАГІЯ СЯБРЫ ❤️!
Да будзе заўтра !

ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !
"Снег ды снег.
Марозік за акном.
I на небе не відны аблокі.
Пакідаю свой высокі дом,
Снег кранаю чысты і глыбокі.
Праз падэшвы не чуваць зямлі,
He чуваць асфальту і бетону.
Снежныя разлегліся палі,
Прыбяліўшы нават і варону.
Гэта час,
калі ў душу маю
Чысціня заходзіць найглыбока,
Калі ў тым,
каго не пазнаю,
Уяўляю светлага прарока."
( УЛАДЗІМІР МАРУК )
Зайку (Заек) пакідаем дома,хай глядзяць на снег-марозік праз вакно !
А самі - бяжым на працу, "у жыццё", па справах,
передкалядных-
пераднавагодніх клопатаў - цэлая "завея" !)
Я жадаю ВАМ, СЯБРЫ, каб усё ладзілася, а галоўнае, каб настрой быў па-сапраўднаму перасвяточны - ўзнёслы, бадзёры...
ДОБРАГА РАНКУ ❤️!
Хай шчасціць !