OLOLO_PHILOLO_BY Telegram 133
#alala_байка
У тэлеграм-канале @lingulinks з'явіўся цікавы тэкст пра беларускія кітабы (https://www.tgoop.com/lingulinks/672 + https://www.tgoop.com/lingulinks/673), і аўтар дазволіў перакласці яго на беларускую мову.

***

У раёне XIV стагоддзя Залатая арда пачала пакрыху рассыпацца на асобныя ханствы. Частка яе жыхароў перабіралася на новыя землі, асядала там і змешвалася з мясцовым насельніцтвам. У пачатку XIV стагоддзя вялікі князь Гедымін далучыў землі сучаснай Беларусі і паўночнай Украіны, а ў канцы таго ж стагоддзя зрынуты хан Тахтамыш папрасіў прытулку ў яго ўнука Вітаўта. Вітаўт палічыў, што золатаардынскія салдаты будуць яму вельмі карыснымі ў барацьбе супраць тэўтонцаў, і дазволіў ім ажаніцца са сваімі падданымі. Так у Вялікім Княстве Літоўскім пасяліліся татары. Першапачаткова яны размаўлялі на мове кыпчацкай галіны цюркскай сям'і, але з часам перайшлі на беларускую і польскую, аднак не пакінулі сваю веру, засталіся мусульманамі, а новую для іх славянскую мову сталі запісваць добра знаёмым ім арабскім пісьменствам. Так з'явіўся беларускі арабскі алфавіт.

Да нас дайшло адносна няшмат беларуска-арабскіх кніг і зусім крыху польска-арабскіх тэкстаў. Усё гэта рэлігійная літаратура, у асноўным пераклады Карана з кароткімі каментарыямі, якія на іх дыялекце называліся «тэфсірамі», у адрозненне ад арабскіх тафсіраў-тлумачэнняў. Таксама маюцца тэксты аб правільным вымаўленні Карана, «тэджвіды»; зборнікі малітваў і замоў, «чамаілі»; і кнігі з настаўленнямі пра рэлігію, легендамі і апакрыфічнымі гісторыямі, «кітабы». Па-арабску «кітаб» — гэта проста кніга, але ў гэтым тэксце гаворка будзе толькі пра беларускія кітабы.

Кітабы — гэта падвойная радасць, сапраўдная цукерка і для славістаў, і для ўсходазнаўцаў. Яны не толькі змяшчаюць фрагменты, пераказы і пераклады фрагментаў арабскіх і персідскіх матэрыялаў, але і запісваюць некаторыя асаблівасці беларускай значна бліжэй да паўсядзённай мовы, чым кірылічныя тэксты-аднагодкі: напрыклад, там паслядоўна перадаецца беларускае аканне і дзеяслоўнае заканчэнне «-цца»; фрыкатыўны і выбухны «г» заўсёды адрозніваюцца, і апошні сустракаецца толькі ў запазычаных словах.

Праўда, з-за таго, што арабскі алфавіт не надта адпавядае нават арабскай мове, не кажучы ўжо пра славянскія, яго прыйшлося выпраўляць. Літоўскія татары дадалі туды літары для адрознівання цвёрдых і мяккіх зычных (д/дзь, с/сь, т/ць, з/зь) і паступова прыдумалі іншыя прыстасаванні. Так, несумяшчальнасць сістэмы галосных класічнай арабскай (а, і, у) з беларускай (а, е, о, і, ы, у) прывяла да непаслядоўнага выкарыстання надпісных знакаў для абазначэння галосных і ў кітабах: у ранніх тэкстах дыякрытычны знак-кручок дама (вось як у літарах دُ ці سُ) азначае і «о», і «у», але напрыканцы XVIII стагоддзі ёю сталі запісваць толькі «у», а для «о» пачалі выкарыстоўваць літару «вав» و з іншым дыякрытычным знакам — фатхай: وَ.

Але, вядома ж, арабскія літары ў кітабах усё роўна не цалкам адаптаваныя да беларускага: літара و «вав» абазначае як гук літары «в», так і «ў», цвёрдасць і мяккасць л, н, б, м, п, у перад галоснымі ніяк не пазначаецца, і слова «ласка» арабіцай пішацца цалкам ідэнтычна з «ляска».

>>>>

tgoop.com/ololo_philolo_by/133
Create:
Last Update:

BY філалабайкі беларускія

Share with your friend now:
tgoop.com/ololo_philolo_by/133

View MORE
Open in Telegram

Telegram News

Date: |

Telegram Channels requirements & features Telegram desktop app: In the upper left corner, click the Menu icon (the one with three lines). Select “New Channel” from the drop-down menu. To delete a channel with over 1,000 subscribers, you need to contact user support According to media reports, the privacy watchdog was considering “blacklisting” some online platforms that have repeatedly posted doxxing information, with sources saying most messages were shared on Telegram. Telegram Android app: Open the chats list, click the menu icon and select “New Channel.”
from us

Telegram філалабайкі беларускія
FROM American