tgoop.com/ololo_philolo_by/134
Last Update:
<<<<
Цікава, што кітабы дэманструюць высокую дасведчанасць літоўскіх татараў аб хрысціянскай літаратуры, там часта сустракаюцца цытаты з Бібліі (прычым канкрэтна з польскага перакладу Сымона Буднага), але біблейскія гісторыі падпраўлены, каб не супярэчыць ісламскім уяўленням, напрыклад, Іса (Ісус) у іх не распяты, замест яго караюць смерцю Ірада. Яшчэ адзін відавочны след хрысціянскай культуры ў кітабах — багацце тэкстаў, якія асуджаюць ужыванне алкаголю, катэгарычна забароненага мусульманам. У Хіджазе ў гэты перыяд цвярозасці было настолькі звычайна, што нікога не трэба было пераконваць у яго абавязковасці.
Беларуская — не адзіная славянская мова, якая карысталася арабскім пісьменствам. Пасля заваявання Балкан асманскімі войскамі баснякі сталі прымаць мусульманскую веру, паступова ўзнікла традыцыя пісаць басняцкія тэксты арабскімі літарамі. Натуральна, што такі масавы пераход у іслам прывёў да з'яўлення значна больш шырокага корпуса матэрыялаў, напісаных арабіцай, чым невялікая мусульманская абшчына ў хрысціянскім асяроддзі.
Вітаўт не памыліўся ў сваіх разліках, татарская конніца дапамагла яму разбіць Тэўтонскі ордэн і стаць кіраўніком самай магутнай дзяржавы ў рэгіёне. Каля сямі тысяч татараў працягваюць пражываць у Беларусі, тры тысячы жывуць у Літве, дзве тысячы — у Польшчы. Яшчэ ў сярэдзіне XIX стагоддзі ў Мінску дзейнічала група татараў-перапісчыкаў Карана, аднак зараз татары больш не карыстаюцца арабіцай. Усё, што ў нас засталося ад гэтай традыцыі — манускрыпты і сайты накшталт https://arabica.space/, што дазваляюць убачыць, як выглядае надпіс «Жыве Беларусь» арабскім алфавітам.
Крыніцы:
* G. M. Meredith-owens and Alexander Nadson. The Byelorussian Tartars and their Writings
* Zorina Kanapatskaya. The Marriage of Koranic Arabic and The Belarusian, Polish and Turkish Languages at Tatars Manuscripts of the XVIIth-XXth Centuries (2007)
* Encyclopedia of Slavic Languages and Linguistics Online, BRILL
* https://fias.fr/projects/belarusian-arabic/
BY філалабайкі беларускія
Share with your friend now:
tgoop.com/ololo_philolo_by/134