OLOLO_PHILOLO_BY Telegram 169
#alala_каляндар
Навука даведалася пра арчынскую мову з ліста каўказазнаўцы Пятра Услара да свайго сябра, філолага Антона Шыфнера. Пад лістом стаіць дата 19 кастрычніка 1863 года. Па новаму стылю гэта 31 кастрычніка, роўна 160 год таму.

Арчынская мова вядома сваёй вартай увагі граматыкай. Услар нават прыводзіў легенду, згодна з якой бог стварыў розныя народы і мовы, але ніводны народ не абіраў сабе самую складаную мову ў свеце, таму яна засталася самаму маленькаму народу — арчынскаму.

Арчынскі народ сапраўды не надта вялікі, гэта каля тысячы чалавек, што жывуць у адной сялібе Арчы ў Дагестане. Пра арчынскую мову Філалош шмат распавядаў у папярэднім пабліку, на іншых сайтах і на Мінскім Фестывале моў. Але да юбілею можна ўзгадаць найбольш адметныя рысы.

***

* фанетычны склад арчынскай мовы налічвае каля 80 гукаў, 70 з іх зычныя. Гэта не рэкорд сярод моў, але вельмі шмат: у беларускай мове, напрыклад, налічваецца каля 45 гукаў. У 2006 годзе для арчынскай мовы распрацавалі кірылічны алфавіт, і каб перадаць усё фанетычнае багацце, выкарыстоўвалі спалучэнні літар: дыграфы, трыграфы і нават два пентаграфа: літара xхьӀв і літара ккъIв.

* як і ў шмат якіх іншых мовах Каўказу, у арчынскай існуе двухмерная сістэма месных склонаў. Першае вымярэнне азначае дакладнае месца дзеяння адносна прадмета: напрыклад, «у куфары», ці «пад куфарам», ці «з верхняй паверхні куфара». Другое вымярэнне адказвае за кірунак дзеянне адносна азначанага месца: «непасрэдна ў гэтай кропцы», «у напрамку гэтай кропкі», «праз гэтую кропку» і гэтак далей. Такім чынам, «тIеIлиттик тIантI пархболи» перакладаецца як «пчала паляцела да кветкі», і «кветка» мае форму «тIеIли + тти + к» — «у кірунку кропкі зверху кветцы».

* у вялікім трохтомніку Аляксандра Кібрыка, прысвечаным арчынскай мове, было падлічана, што арчынскі дзеяслоў можа мець 1502839 розных формаў. Такая вялікая сістэма, канешне, патрабуе шматлікіх марфем, таму з дзеяслова «ирхвмус» можа атрымацца, напрыклад, форма «вирххнихъиши евдили витӀор» — штосьці накшталт «кажуць, што апынулася, што ён не збіраўся працаваць».

* сярод граматычных катэгорый, уласцівых арчынскаму дзеяслову, ёсць завочнасць і каментатыў. Суфікс завочнасці паказвае, ці быў гаворачы сведкай дзеяння, ці ён выказвае меркаванне або здагадку. Каментатыў падкрэслівае, што гаворачы перадае чужыя словы. І калі ў туканскай мове туюка гэтыя значэнні з'яўляюцца часткай агульнай сістэмы эвідэнцыяльнасці, у арчынскай гэта незалежныя сістэмы, якія могуць спалучацца. «Дирххнилерши евдили» — «хтосьці казаў, што яна працавала (я гэтага не бачыў)»; «дирххинши евдилер» — «хтосьці казаў, што яна працавала (але ён гэтага не бачыў)».

* арчынскія дзеясловы маюць 30 спражэнняў, а яшчэ 20 дзеясловаў-выключэнняў маюць уласныя парадыгмы. Таму можна нават казаць пра 50 спражэнняў.

* але ўсё гэтае багацце датычыцца толькі 170 простых дзеясловаў. То-бок у сярэднім, атрымліваецца, што ў кожным спражэнні крыху больш за тры дзеяслова. Астатнія складаюцца з простага дзеяслова і нейкай дапаможнай часціны. Іх словазмяненне залежыць ад выкарыстанага простага дзеяслова і нашмат бяднейшае.

* арчынскія ўказальныя займеннікі ўлічваюць горны рэльеф: на месцы беларускай сістэмы «гэты (блізкі)» — «той (далёкі)» арчынцы выкарыстоўваюць сістэму «гэты (блізкі да мяне)» — «гэты (блізкі да цябе)» — «той (далёкі)» — «той (далёкі, што знаходзіцца вышэй за мяне)» — «той (далёкі, што знаходзіцца ніжэй за мяне)».

***

Слоўнік арчынскіх слоў, якія дакладна неабходны ў ноч 31 кастрычніка:
* хъабахъ — гарбуз;
* чарах — ліхтар;
* къеллъибожо — кажан;
* хъартай — ведзьма;
* ххачI — прывід, дэман соннага паралюшу;
* беххьIеттуб гату — чорная кошка;
* къийаматтут ихъ — канец свету.

tgoop.com/ololo_philolo_by/169
Create:
Last Update:

BY філалабайкі беларускія

Share with your friend now:
tgoop.com/ololo_philolo_by/169

View MORE
Open in Telegram

Telegram News

Date: |

But a Telegram statement also said: "Any requests related to political censorship or limiting human rights such as the rights to free speech or assembly are not and will not be considered." Polls In handing down the sentence yesterday, deputy judge Peter Hui Shiu-keung of the district court said that even if Ng did not post the messages, he cannot shirk responsibility as the owner and administrator of such a big group for allowing these messages that incite illegal behaviors to exist. The optimal dimension of the avatar on Telegram is 512px by 512px, and it’s recommended to use PNG format to deliver an unpixelated avatar. Telegram users themselves will be able to flag and report potentially false content.
from us

Telegram філалабайкі беларускія
FROM American