OLOLO_PHILOLO_BY Telegram 269
#alala_байка
Клінапіс — адна з найбольш старажытных формаў пісьма. Яе гісторыя пачынаецца прыкладна 5000 год таму, то-бок дзесьці ў тыя ж часы, калі ў Егіпце прыдумлялі свае іерогліфы. Аўтарамі клінапісу з'яўляюцца шумеры, што жылі ў Месапатаміі, у даліне рэк Тыгр і Еўфрат.

Дарэчы, слова «Месапатамія» мае грэчаскае паходжанне і літаральна значыць «міжрэчча». Першы корань «меса», «μέσο» мае сэнс «сярэдні». Ён сустракаецца ў назвах прамежных гістарычных перыядаў, такіх як мезазой і мезаліт, а сярод яго сваякоў у іншых індаеўрапейскіх мовах беларускае «між», англійскае «media» (па сутнасці «пасрэднік»), італьянскае «mezza». Другая частка назвы «Месапатамія» — корань «ποταμός», што значыць «рака» — захаваўся ў назве «рачнога каня» гіпапатама.

Значную ролю ў жыцці Месапатаміі грала гліна. З яе выраблялі посуд і цэглу, і нават саміх людзей, на думку шумераў, багі вылепілі менавіта з гліны. Таксама гэты матэрыял выкарыстоўвалася для пісьма. З вільготнай, мяккай гліны падрыхтоўвалася спецыяльная таблічка, звычайна прамавугольная ці з круглявымі краямі. Памер таблічкі мог быць розны, ад зусім маленькіх, каля сантыметра квадратнага, да велічэзных, па паўметра ў шырыню і даўжыню. Нярэдка таблічкі разлінейвалі, каб было зручна пісаць па радках. Запісы рабілі з дапамогай трысняговай палачкі — стылуса. Потым тэкст высушвалі альбо абпальвалі, каб гліна зацвярдзела.

Спачатку шумерскія тэксты былі эканамічнага характару: хтосьці купіў, прадаў ці пазычыў камусьці нешта ў нейкай колькасці. Для такіх запісаў патрабаваліся лічбы і ўмоўнае абазначэнне тавару, якое звычайна мела піктаграфічны характар, калі карову абазначаюць малюнкам каровы. Потым рэпертуар тэкстаў пашыраўся, а самі значкі спрашчаліся і распадаліся на элементарныя складнікі. Такім жа чынам развіваліся кітайскія іерогліфы: ад іканічных малюнкаў да набору простых элементаў. Толькі сучасны кітайскі іерогліф складаецца з рысачак, якія зручна маляваць пэндзлем, а шумерскі сімвал — з клінападобных штрыхоў, якія можна хуценька выціснуць стылусам. Менавіта таму гэтая форма пісьменнасці завецца клінапісам.

>>>>

tgoop.com/ololo_philolo_by/269
Create:
Last Update:

BY філалабайкі беларускія

Share with your friend now:
tgoop.com/ololo_philolo_by/269

View MORE
Open in Telegram

Telegram News

Date: |

How to build a private or public channel on Telegram? You can invite up to 200 people from your contacts to join your channel as the next step. Select the users you want to add and click “Invite.” You can skip this step altogether. Write your hashtags in the language of your target audience. There have been several contributions to the group with members posting voice notes of screaming, yelling, groaning, and wailing in different rhythms and pitches. Calling out the “degenerate” community or the crypto obsessives that engage in high-risk trading, Co-founder of NFT renting protocol Rentable World emiliano.eth shared this group on his Twitter. He wrote: “hey degen, are you stressed? Just let it out all out. Voice only tg channel for screaming”. Telegram offers a powerful toolset that allows businesses to create and manage channels, groups, and bots to broadcast messages, engage in conversations, and offer reliable customer support via bots.
from us

Telegram філалабайкі беларускія
FROM American