OLOLO_PHILOLO_BY Telegram 270
<<<<

Шумерскія сімвалы бываюць лагаграмамі і фанаграмамі:
* Лагаграмы абазначаюць нейкае паняцце, нейкі сэнс. Напрыклад, 𒁾 — гэта «таблічка», што вымаўляецца прыкладна як «dub». Адзін і той жа значок мог выкарыстоўвацца для розных паняццяў. Той жа 𒁾 таксама абазначаў цыліндрычныя пячаткі — невялічкія цыліндры з каменю, па бакам якіх былі выразаны нейкія ўнікальныя ўзоры. Кожная такая пячатка належала канкрэтнай асобе. Калі такі цыліндр пракаціць па вільготнай гліне, застанецца адбітак, які выкарыстоўваўся ў якасці подпісу ўладара пячаткі.
* Фанаграмы абазначаюць нейкую паслядоўнасць гукаў. Напрыклад, 𒀀 — гэта лагаграма «вада», якая вымаўляецца прыкладна як «a». Неяк падобна вымаўляўся і канчатак шумерскага меснага склону, таму яго таксама перадавалі значком 𒀀, які ўжо працаваў як фанаграма: 𒀀𒀀 — «у вадзе».

Шумеры карысталіся шумерскай мовай, якая зараз добра даследавана: існуе граматычны нарыс на 750 старонак! Але яе паходжанне застаецца загадкай, шумерскую мову не адносяць ні да якой з вядомых моўных сямей і лічаць мовай-ізалятам. Побач з шумерамі жылі семіцкія народы, якія карысталіся семіцкімі мовамі, далёкімі сваякамі арабскай мовы і іўрыта. Дзесьці 4500 гадоў таму семіцкі палкаводзец Саргон захапіў землі шумераў і стварыў сапраўдную імперыю са сталіцай у горадзе Акадэ. У навуцы гэтую імперыю называюць Акадскай, і, адпаведна, акадская мова і народ акадцы. Шумеры і акадцы суіснавалі доўгія гады і культуры абмен быў непазбежны. Напрыклад, два народы маюць вельмі шмат падобных міфаў. Таксама акадцы запазычылі ў шумераў клінапіс. Карысталіся ім і ў больш позніх дзяржавах Месапатаміі — Вавілоне і Асірыі, а яшчэ клінапіс распаўсюджвалася і сярод іншых народаў па-за межамі Міжрэчча, у тым ліку трапіў да хетаў.

Хеты жылі ў Малай Азіі, там, дзе зараз цэнтральная частка Турцыі. Цікава, што хеты — індаеўрапейскі народ, далёкія сваякі беларусаў. Адпаведна, іх мова роднасная беларускай. Хецкі клінапіс — найбольш старажытныя тэксты на індаеўрапейскіх мовах, што дайшлі да нас, і вельмі важная крыніца сведак пра праіндаеўрапейскую мову.

Увогуле да нашых часоў дайшлі сотні тысяч таблічак з клінапісам, бо гліна дастаткова добра захоўваецца падчас пажараў. Напрыклад, у сярэдзіне XIX стагоддзя ў горадзе Ніневіі археолагі выявілі бібліятэку асірыйскага цара Ашурбаніпала, дзе знайшлі каля 30000 клінапісных таблічак.

tgoop.com/ololo_philolo_by/270
Create:
Last Update:

BY філалабайкі беларускія

Share with your friend now:
tgoop.com/ololo_philolo_by/270

View MORE
Open in Telegram

Telegram News

Date: |

The channel also called on people to turn out for illegal assemblies and listed the things that participants should bring along with them, showing prior planning was in the works for riots. The messages also incited people to hurl toxic gas bombs at police and MTR stations, he added. Done! Now you’re the proud owner of a Telegram channel. The next step is to set up and customize your channel. How to Create a Private or Public Channel on Telegram? ZDNET RECOMMENDS Each account can create up to 10 public channels
from us

Telegram філалабайкі беларускія
FROM American