OLOLO_PHILOLO_BY Telegram 302
#alala_байка
#alala_слова
У сістэмах пісьменнасці адзін значок звычайна абазначае альбо асобны гук, альбо склад, альбо цэлую марфему, паняцце ці слова.

Пісьменнасці, у якіх значкі адпавядаюць гукам, называюць алфавітнымі. Вось беларуская мова запісваецца кірылічным алфавітам і імкнецца перадаваць кожны гук слова асобнай літарай. Вялікая колькасць моў свету запісваецца лацінскім алфавітам. Грэчаская мова, армянская, грузінская таксама запісваюцца алфавітам.

Некаторыя пісьменнасці яны маюць асобныя літары толькі для зычных гукаў, а галосныя не абазначаюць увогуле. Такія сістэмы называюць кансанантнымі — ад слова «consonant», «зычны». Кансанантнай пісьменнасцю запісваюцца іўрыт і арабская мова. Такой самай была і фінікійская пісьменнасць — далёкі продак многіх сучасных алфавітаў.

Складовыя пісьменнасці маюць асобныя абазначэнні для розных складоў мовы. Такія сістэмы патрабуюць больш значкоў, чым алфавіты, бо складоў у мове больш, чым літар. Японскай мове адначасова выкарыстоўваюцца розныя сістэмы, у тым ліку дзве складовыя: хірагана і катакана. Кожная з іх мае каля 50 сімвалаў.

У 1821 годзе складовую сістэму пісьменнасці для мовы чэрокі стварыў правадыр народу чэрокі Секвоя. Дарэчы, менавіта яго імя носяць высачэзныя дрэвы секвоі. Секвоя натхняўся падручнікам па англійскай мове, які не ўмеў чытаць: таму сімвалы складовай азбукі чэрокі візуальна нагадваюць лацінскія, але чытаюцца зусім па-іншаму. Напрыклад, значкі -Ꭹ-, -Ꭺ- і -Ꭻ- абазначаюць склады /gi/, /go/ і /gu/ адпаведна. Усяго ў Секвоі атрымалася 86 сімвалаў, што значна больш, чым літар у лацінскім алфавіце, таму стваральніку спатрэбіліся новыя формы. Так, -Ꮞ- абазначае склад /se/, а -Ꮺ- — склад /we/.

Чымсьці сярэднім паміж алфавітам і складовай пісьменнасцю з'яўляюцца абугіды. Абугіды таксама прапаноўваюць асобныя значкі для складоў, але гэтыя значкі пабудаваны з кампанентаў, якія паказваюць, які менавіта зычны і галосны ўтвараюць склад. У японскай хірагане склады /ka/, /ki/ і /ku/ перадаюцца сімваламі か, き і く адпаведна. Яны не маюць агульнага кампанента, які б адпавядаў зычнаму /k/, таму хірагана — не абугіда.

А вось якая выглядаюць тыя ж самыя склады ў індыйскай пісьменнасці дэванагары: क, कि і कु. Адзін і той жа элемент, падобны на літару -Ф- у шляпе, атрымлівае розныя дыякрытычныя кручкі. І такія ж кручкі дадаюцца да іншых зычных: /pa/, /pi/, /pu/ будзе प, पि і पु. Кожны склад — гэта падобны на літару -Ч- каркас, які адпавядае зычнаму /p/, і дыякрытыка галосных, зусім як у папярэдніх прыкладах.

Назва «абугіда» паходзіць з эфіопскай пісьменнасці: гэтае слова ўтворана так сама, як «алфавіт» з назвы грэчаскіх літар, а «азбука» — з назвы славянскіх літар. Эфіопская абугіда, канешне, з'яўляецца абугідай: ужо знаёмыя склады /ka/, /ki/ і /ku/ выглядаюць вось так: ካ, ኪ, ኩ, а /pa/, /pi/, /pu/ — вось так: ጳ, ጲ, ጱ.

tgoop.com/ololo_philolo_by/302
Create:
Last Update:

BY філалабайкі беларускія

Share with your friend now:
tgoop.com/ololo_philolo_by/302

View MORE
Open in Telegram

Telegram News

Date: |

Administrators Co-founder of NFT renting protocol Rentable World emiliano.eth shared the group Tuesday morning on Twitter, calling out the "degenerate" community, or crypto obsessives that engage in high-risk trading. It’s easy to create a Telegram channel via desktop app or mobile app (for Android and iOS): During the meeting with TSE Minister Edson Fachin, Perekopsky also mentioned the TSE channel on the platform as one of the firm's key success stories. Launched as part of the company's commitments to tackle the spread of fake news in Brazil, the verified channel has attracted more than 184,000 members in less than a month. A Hong Kong protester with a petrol bomb. File photo: Dylan Hollingsworth/HKFP.
from us

Telegram філалабайкі беларускія
FROM American