OLOLO_PHILOLO_BY Telegram 358
#alala_байка
Георг Гротэфенд змог знайсці ў старажытнаперсідскім тэксце імёны цароў Персідскай дзяржавы і атрымаць чытанне некаторых клінапісных значкоў. Але рухацца далей ён не здолеў, бо не ведаў роднасных моў: персідскай, авестыйскай і санскрыту. Яго спробы прачытаць штосьці яшчэ ў асноўным былі памылковымі. Далей дэшыфроўку клінапісу прасоўвалі даследчыкі, якія валодалі ўсходнімі мовамі. Свой унёсак зрабіў дацкі лінгвіст Расмус Раск, выбітны паліглот і цікавая асоба.

Напэўна, галоўная праца Раска — «Undersögelse om det gamle Nordiske eller Islandske Sprogs Oprindelse» (1818), даследаванне пра паходжанне ісландскай мовы. Праз гэтую кнігу Раск вядомы як адзін з заснавальнікаў параўнальна-гістарычнага мовазнаўства: пры параўнанні моў ён значную ўвагу звяртаў менавіта на граматыку, а не лексіку, а таксама падкрэсліваў, што фанетычныя змены ў роднасных мовах мусяць адбывацца сістэматычна.

Так, напрыклад, Раск заўважыў узаемасувязь паміж ісландскімі зычнымі і зычнымі грэчаскіх і лацінскіх слоў у адных і тых жа каранях. Потым гэтае назіранне больш дасканала даследаваў Якаб Грым і сфармуляваў фанетычны закон, які зараз вядомы пад назвай Закон Грыма. Увогуле Раск з братамі Грым доўга сябраваў, але неяк пакрыўдзіўся на жорсткую крытыку сваёй граматыкі старажытнафрызскай мовы — і спыніў усялякую перапіску.

У той жа «Undersögelse...» Раск кранае пытанне сувязі паміж ісландскай і славянскімі мовамі. Між чынам ён адзначае, што славянскія прыметнікі ў множным ліку ў месным склоне маюць канчаткі -ых, -іх, якія адпавядаюць тым жа самым літоўскім канчаткам -iuose, -ese і іншым. Раск падкрэслівае, што ў славянскіх мовах часам з'яўляецца гук /х/ на месцы /с/. Цяпер гэты фанетычны закон носіць імя Хольгера Педэрсана, які сфармуляваў абставіны праславянскага перахода /х/ -> /с/ праз 77 год пасля працы Раска.

Раск, здаецца, цікавіўся літаральна ўсімі мовамі, да якіх мог дацягнуцца. Падчас вялікага азіяцкага падарожжа Раск між чынам трошкі вывучыў фінскую, саамскую, рускую мовы, некаторыя з каўказскіх моў, палі, авестыйскую, санскрыт і сінгальскую мову жыхароў Шры-Ланкі. Для апошняй Раск напісаў граматыку і выдаў яе адразу на востраве, у горадзе Каломба. Увогуле ён актыўна пісаў граматыкі: граматыка ісландскай мовы была яго першым значным творам, яму таксама належаць працы па іспанскай, італьянскай, дацкай і саамі мовах, але вось са старажытнафрызскай штосьці не склалася — толькі пасварыўся з братамі Грым. Раск ледзь не першым сярод еўрапейскіх вучоных паказаў блізкую сувязь паміж авестыйскай мовай і санскрытам, а таксама падобнасць алеуцкай і грэнландскай моў. І трапна адзначыў кола індаеўрапейскіх моў (якія называў яфетычнымі) — больш за ўсё сумняваўся наконт кельцкіх, але ў выніку дапасаваў і іх.

Такім чынам, Раск вывучаў менавіта структуру граматык і праз яе даследаваў роднасныя сувязі паміж мовамі. Яго ўдзел у дэшыфроўцы старажытнаперсідскага клінапісу таксама вельмі граматычны: у фразе «цар цароў» ён адзначыў канчатак роднага склону, які адпавядаў канчатку –anam у санскрыце. Гэта дало чытанне значкоў /n/ і /m/, а таксама надзею, што старажытнаперсідская мова роднасная індаеўрапейскім мовам. Такі невялікі, але дастаткова важны крок!

tgoop.com/ololo_philolo_by/358
Create:
Last Update:

BY філалабайкі беларускія

Share with your friend now:
tgoop.com/ololo_philolo_by/358

View MORE
Open in Telegram

Telegram News

Date: |

How to Create a Private or Public Channel on Telegram? To upload a logo, click the Menu icon and select “Manage Channel.” In a new window, hit the Camera icon. Users are more open to new information on workdays rather than weekends. Concise Your posting frequency depends on the topic of your channel. If you have a news channel, it’s OK to publish new content every day (or even every hour). For other industries, stick with 2-3 large posts a week.
from us

Telegram філалабайкі беларускія
FROM American