OLOLO_PHILOLO_BY Telegram 377
#alala_байка
Аб'ектыўна, усіх гэтых склонаў, часоў дзеяслова, спражэнняў і іншых граматычных рыс не існуе. Гэта ўсяго толькі тэарэтычныя канструкты, спробы сістэматызаваць факты жывога маўлення і пабудаваць мадэль мовы. Даследчык абірае, на якія прынцыпы ён абапіраецца, якой тэрміналогіяй карыстаецца, на што звяртае ўвагу, як змагаецца з выключэннямі. У залежнасці ад выбару ў яго атрымліваецца тая і іншая мадэль, якая нейкім чынам характарызуе канкрэтную мову. І, канешне, для адной і той жа мовы можна пабудаваць розныя мадэлі.

Вось некалькі прыкладаў.

***

Міхаіл Ламаносаў у працы «Россїйская грамматика» (1755) пералічвае дзесяць часоў рускага дзеяслова, сярод іх адзін цяперашні, тры будучых, тры мінулых і тры даўномінулых.

Таксама ў XVIII стагоддзі граматыку рускай мовы склаў Антон Барсаў, настаўнік Карамзіна. У свае ранішнія граматычныя нарысы ён цалкам запазычваў сістэму Ламаносава, але ў гэтай граматыцы абраў іншы падыход. Барсаў налічыў шэсць розных часоў дзеяслова: цяперашні, будучы, мінулы, даўно мінулы, будучы нявызначаны і мінучы («преходящий», «Imperfectum»). Асобна ён адзначыў пачынальныя («белею», «теплею») і ўчашчальныя («читаю», «летаю») дзеясловы, то-бок намеціў катэгорыю трывання дзеяслова, але не развіў яе больш глыбока.

«Российская грамматика, сочинённая императорскою Российскою Академиею» 1802 года паўтарае сістэму Ламаносава, але выключае два даўномінулых часу — засталіся восем элементаў.

«Практическая русская грамматика» Мікалая Грэча (1827 года) нагадвае сучасную школьную граматыку: будучы, цяперашні і мінулы час, а таксама сістэма трыванняў дзеяслова. Праўда, трыванняў шмат: вызначанае, нявызначанае, мнагакратнае, аднакратнае, закончанае, незакончанае...

А ў 1855 годзе славянафіл Канстанцін Аксакаў напісаў працу «О русских глаголах», дзе прыйшоў да высновы, што катэгорыя часу рускаму дзеяслову ўвогуле не ўласцівая!

На малюнку фрагмент граматыкі Ламаносава. Крыніца.

>>>>

tgoop.com/ololo_philolo_by/377
Create:
Last Update:

BY філалабайкі беларускія

Share with your friend now:
tgoop.com/ololo_philolo_by/377

View MORE
Open in Telegram

Telegram News

Date: |

fire bomb molotov November 18 Dylan Hollingsworth yau ma tei Healing through screaming therapy To delete a channel with over 1,000 subscribers, you need to contact user support Hui said the time period and nature of some offences “overlapped” and thus their prison terms could be served concurrently. The judge ordered Ng to be jailed for a total of six years and six months. According to media reports, the privacy watchdog was considering “blacklisting” some online platforms that have repeatedly posted doxxing information, with sources saying most messages were shared on Telegram.
from us

Telegram філалабайкі беларускія
FROM American