tgoop.com/ololo_philolo_by/378
Last Update:
<<<<
Кніга M. A. K. Halliday «Introduction to Functional Grammar» апісвае 36 часоў англійскага дзеяслова. Прапанаваная сістэма ўвогуле не карыстаецца тэрміналогіяй Simple / Perfect / Continious, але імкнецца дасканала абазначыць, дзе на стужцы часу знаходзіцца падзея адносна часу маўлення і іншых абставін. Апошнія тры кампаненты сістэмы выглядаюць так:
* present in past in future in past in past — had been going to have been taking
* present in past in future in past in present — has been going to have been taking
* present in past in future in past in future — will have been going to have been taking
А L. A. Hill у працы «The Sequence of Tenses with "If"-clauses» даследуе колькасць магчымых умоўных сказаў у англійскай мове. Тыя, хто вучыў англійскую ў школе, мусяць помніць тыя Conditionals. Ён узяў усе часы англійскага дзеяслова — гэтым разам 18 — і адзначыў, што кожны з іх можа быць як у адной, так і ў другой частцы ўмоўнага сказу. Такім чынам, атрымалася 324 conditionals. «If the party will have been going an hour by the time we can get there, you'd have been showing more consideration for our hosts by warning them» і ўсялякае такое.
>>>>
BY філалабайкі беларускія
Share with your friend now:
tgoop.com/ololo_philolo_by/378