OLOLO_PHILOLO_BY Telegram 379
<<<<

У нахска-дагестанскіх мовах на Каўказе традыцыйна вызначаюць вялікую колькасць месных склонаў. У арчынскай, напрыклад, каля 40. А табасаранская мова ўвогуле некаторы час знаходзілася ў Кнізе рэкордаў Гінэса як самая складаная мова ў свеце — мова з самай вялікай колькасцю склонаў. Праўда, чамусьці ў ранейшых версіях кнігі напісана пра 35 склонаў, а ў больш позніх — пра 48.

Справа ў тым, што месныя кампаненты нахска-дагестанскіх моў складаюцца з некалькіх часцін. У табасаранскай мове ёсць:
* катэгорыя лакалізацыі, якая ўдакладняе месца адносна аб'екта (напрыклад, «цалиъ» — унутры сцяны, «цалихъ» — за сцяной, «цалиин» — на сцяне);
* месны склон. У беларускай мове месны склон звычайна апісвае месца дзеяння: у лесе, у снезе. Табасаранскія месныя склоны таксама маюць гэта значэнне, але таксама дазваляюць апісаць кірунак дзеяння: яно накіравана ў гэтае месца ці ад яго. Трошкі падобна на тое, як беларускае «ісці дадому» абазначае месца назначэння. «Цалихъ» — гэта проста за сцяной, «цалихъан» — з-за сцяны (выйсці), «цалихъна» — за сцяну (прыйсці).
* накіраванасць. Месныя склоны называюць месца, дзе дзеянне пачалося, адбываецца ці мусіць скончыцца. Накіраванасць дазваляе падкрэсліць, што названы аб'ект можа проста ляжаць на траекторыі дзеяння, але не быць значнай кропкай для яго. «Цалихъна» — за сцяну (ісці, каб там спыніцца), «цалихънади» — за сцяну (ісці ў тым кірунку, але, можа, не дайсці да сцяны ці перайсці яе).

Восем значэнняў лакалізацыі, тры месных склоны і наяўнасць/адсутнасць накіраванасці дае 48 склонаў. І гэта яшчэ не ўлічваючы астатнія склоны, тыпу назоўнага!

Але справа ў тым, што гэтыя серыі склонаў не надта добра адпавядаюць звычайнаму азначэнню слова «склон». Таму, не гледзячы на традыцыю, у сучасных граматыках лакалізацыю разглядаюць як асобную граматычную катэгорыю, а -ди- як асобны мадыфікатар. Тады замест 48 склонаў застаюцца толькі тры, а гэта ўжо не надта падобна на рэкорд.

На малюнку фрагмент выдання Кнігі рэкордаў 1975 года, дзе ў табасаранскай «яшчэ» 35 склонаў. Крыніца.

>>>>

tgoop.com/ololo_philolo_by/379
Create:
Last Update:

BY філалабайкі беларускія

Share with your friend now:
tgoop.com/ololo_philolo_by/379

View MORE
Open in Telegram

Telegram News

Date: |

How to create a business channel on Telegram? (Tutorial) To upload a logo, click the Menu icon and select “Manage Channel.” In a new window, hit the Camera icon. Add the logo from your device. Adjust the visible area of your image. Congratulations! Now your Telegram channel has a face Click “Save”.! How to Create a Private or Public Channel on Telegram? “[The defendant] could not shift his criminal liability,” Hui said.
from us

Telegram філалабайкі беларускія
FROM American