OLOLO_PHILOLO_BY Telegram 398
#alala_байка
Праца Мікалая Паўленкі Мікалай «Жаночыя асабовыя намінацыі ў старабеларускай мове» падрабязна разглядае, як у старабеларускіх тэкстах XVI—XVIII стагоддзя ўтвараліся словы, якія б зараз называліся фемінітывамі.

Жаночыя асабовыя назвы прадстаўлены ў старабеларускіх запісах не надта шырока — такія былі часы, што пра жанчын увогуле пісалі нячаста. Тыя ж формы, што трапілі ў тэксты, часам маюць арфаграфічную і марфалагічную варыятыўнасць, што абумоўлена адсутнасцю зафіксаваных лінгвістычных нормаў, узаемадзеяннем старажытнабеларускай мовы з іншымі мовамі і гаворкамі, а таксама багатай сістэмай словаўтварэння, якая дазваляла па-рознаму будаваць словы з адным і тым жа сэнсам.

Паўленка адзначыў целы шэраг суфіксаў, якія выкарыстоўваліся для ўтварэння фемінітываў, але найбольш прадуктыўнымі назваў тры: -к-а, -іц-а і -ніц-а. Дарэчы, Філалош тут і далей будзе імкнуцца адаптаваць словы пад сучасную арфаграфію, але варта разумець, што старабеларуская мова запісвалася інакш і, прынамсі, мела літару -и-.

Разглядзім, якім чынам назвы жанчын утвараліся ў тыя часы ад назваў мужчын. Ніжэй пералічана, якія фемінныя суфіксы маглі быць дапасаваныя да асабовых назоўнікаў мужчынскага роду, у залежнасці ад іх уласнай структуры, каб утварыць адпаведны назоўнік жаночага роду.

-ак/-як:
* -іна/-ына/-іня/-ыня (сваяк — сваячына)

-ар:
* -іна/-ына/-іня/-ыня (гаспадар — гаспадарыня, гасудар — гасударыня)
* -іха/-ыха (ганчар — ганчарыха, пачтар — пачтарыха)
* -ка (аптэкар — аптэкарка, звяздар — звяздарка, крачмар — карчмарка, повар — поварка)

-атай/-отай:
* -ка (хадатай — хадатайка)

-ач:
* -ка (адзінач — адзіначка, прач — прачка)

-дзей
* -іца (чарадзей — чарадзеіца)
* -ніца (злодзей — зладзейніца)

-ень
* -ка з усячэннем асновы (перакупень — перакупка)

-ец/-эц:
* -іца з усячэннем асновы (владзелец — владзеліца, старэц — старыца)
* -ка з усячэннем асновы (літовец — літоўка, паганец — паганка, пастаялец — пастаялка)

-і/-ы:
* -анка/-янка (леснічы — леснічанка, харужы — харужанка)
* -ая (вратны — вратная, падданы — падданая, харужы — харужая)
* -іна/-ына/-іня/-ыня (дзяржаўчы — дзяржаўчыня)
* -ка (падданы — падданка)

-ік/-нік:
* -іха/-ыха (радчык — радчыха)
* -іца з усячэннем асновы (работнік — работніца, памочнік — памочніца, чараўнік — чараўніца)
* -ка (дворнік — дворнічка, пасрэднік — пасрэднічка, равеснік — равеснічка)

-ін:
* -аса з усячэннем асновы (рабін — рабаса [адзіночны прыклад])
* -іна/-ына/-іня/-ыня з усячэннем асновы (балгарын — балгарыня, баярын — баярыня, гаспадзін — гаспадыня)
* -ка з усячэннем асновы (баярын — баярка, мяшчанін — мяшчанка, хрэсціянін — хрэсціянка)

-іт:
* -ка (варажбіт — варажбітка, найміт — наймітка)

-іч/-ыч:
* -анка/-янка (шляхціч — шляхцянка)
* -ка (княжыч — княжычка, отчыч [наследнік маёмасці свайго бацькі] — отчычка)
* -на з усячэннем асновы (братаніч [сын старэйшага брата] — братанна, княжыч — княжна, царэвіч — царэўна)

-jа
* -анка/-янка (судзья — судзьянка)

-тух:
* -ка (пастух — пастушка)
* -ніца (пастух — пастушніца)

-ун:
* -ка (апекун — апекунка)
* -jа (рыкун [рэканструяваная форма] — рыкунья)

-цель:
* -ка (пацешыцель — пацешыцелка, прыяцель — прыяцелька, сказіцель — сказіцелка)
* -ніца (пітацель — пітацельніца, учыцель — учыцельніца)

невытворныя асновы:
* -а (манах — манаха, раб — раба, супруг — супруга)
* -анка/-янка (ваевода — ваевадзянка, стараста — старасцянка)
* -ева/-ова (кароль — каралева)
* -енка (пан — паненка)
* -ена (пан — панена [адзіночны прыклад])
* -інка (стараста — старасцінка)
* -іна/-ына/-іня/-ыня (враг — врагіня, грэк — грэкыня, чэх — чэхыня)
* -іса (абат — абаціса, д'якан — д'яканіса)
* -іха/-ыха (папеж — папежыха)
* -іца/-ыца (кароль — караліца, патрыярх — патрыяршыца, цар — царыца)
* -jа (ігумен — ігуменья, поп — пападзья [з дадатковым суфіксам -ад-])
* -ка (актор [уладар маёнтка] — акторка, салдат — салдатка, султан — султанка, таварыш — таварышка)
* -ніца (скамарох — скамарошніца)
* -овіца (отрак — атраковіца)
* -ша (канцлер — канцлерша)

tgoop.com/ololo_philolo_by/398
Create:
Last Update:

BY філалабайкі беларускія

Share with your friend now:
tgoop.com/ololo_philolo_by/398

View MORE
Open in Telegram

Telegram News

Date: |

4How to customize a Telegram channel? Telegram has announced a number of measures aiming to tackle the spread of disinformation through its platform in Brazil. These features are part of an agreement between the platform and the country's authorities ahead of the elections in October. There have been several contributions to the group with members posting voice notes of screaming, yelling, groaning, and wailing in different rhythms and pitches. Calling out the “degenerate” community or the crypto obsessives that engage in high-risk trading, Co-founder of NFT renting protocol Rentable World emiliano.eth shared this group on his Twitter. He wrote: “hey degen, are you stressed? Just let it out all out. Voice only tg channel for screaming”. How to Create a Private or Public Channel on Telegram? Some Telegram Channels content management tips
from us

Telegram філалабайкі беларускія
FROM American