Да Дня роднай мовы далучайцеся да акцыі #BezosGiveMeMyBook ✨
Вы ведаеце, як важна чуць родную мову, чытаць кнігі на ёй, адчуваць сваю культуру побач, нават калі мы далёка ад дому. На Amazon KDP любы чалавек без папярэдніх укладанняў грошай можа друкаваць любы наклад: зборнік вершаў, маляванкі, падручнікі… Гэта такі ж буст для культуры, як вынаходніцтва друкарскага станка! Але не для на беларускай мовы, бо Amazon яе не падтрымлівае.
📢 Давайце гэта зменім!
Мы запусцілі акцыю #BezosGiveMeMyBook. Гэта збор подпісаў пад зваротам да кампаніі Amazon KDP, каб платформа разблакавала беларускую мову.
⚡️Што можна зрабіць?
1. Падпішыце петыцыю.
2. Распавядзіце пра яе ў сваіх сацсетках і тэгніце Амазон:
- у інстаграме @AmazonKDP
- у фэйсбуку @KindleDirectPublishing
- у твітары | X @AmazonKDP.
3. Перадайце эстафету беларускасці 3м сваім сябрам, каб больш людзей падхапіла нашу годную справу!
❤️ Давайце разам адчынім дзверы для вялікай беларускай літаратуры!
#BezosGiveMeMyBook #ДзеньРоднайМовы #БеларускаяКніга

Ніжэй толькі адно словазлучэнне правільнае:
Anonymous Quiz
9%
1. Адчыніць кнігу
49%
2. Адкрыць вакенца
42%
3. Адкрыць вочы
Дзень роднай мовы — гэта выдатная магчымасць паказаць важнасць нашай мовы і культуры. Вось прыклад паста:
Сёння — Дзень роднай мовы!
Гэта свята, калі мы ўспамінаем, наколькі важна захоўваць і развіваць сваю мову. Родная мова — гэта не толькі словы, гэта — наша ідэнтычнасць, наша душа. Гэта спосаб перадаць сваю гісторыю, свае пачуцці і свае традыцыі.
Няхай кожны дзень будзе Днём роднай мовы ў нашых сэрцах. Захоўвайце мову, шануйце яе і перадавайце наступным пакаленням.
" Віншуем!
Верым!Можам! Перамовім!"

Дзелімся цікавым відэа, у якім "ажываюць" гістарычныя фотаздымкі старога Менску. Дзівіцеся разам з намі))
https://youtu.be/T7X-9qkd0iQ?si=uIgQFmZAMmjMvnZO
#гістарычныя_цікавосткі

YouTube
Minsk 100 years ago - Brought back to Life | AI-Animated Historical Photos
How did Minsk look 100 years ago? Using AI and motion design, I restored and animated old photographs to bring the past back to life. This project showcases the streets, buildings, and atmosphere of a city that no longer exists but can be seen again.
Music:…
Music:…
Мікола Гусоўскі напісаў «Песню пра зубра» ў 1522 годзе ў Рыме па просьбе Папы Льва X, які хацеў даведацца пра паляванне на зуброў у землях Вялікага Княства Літоўскага. У кастрычніку 1523 года гэтая паэма была выдадзена ў Кракаве ў друкарні Ераніма Віетэра. Доўгі час дакладнае месцазнаходжанне гэтай друкарні заставалася невядомым.
Дзякуючы дасьледванням перакладчыцкай ініцыятывы «BelRead», атрымалася высьвятліць, што друкарня Ераніма Віетэра знаходзілася на вуліцы Скавінскай, 29 у Кракаве. Гэтае адкрыццё дазваляе лепш зразумець гістарычны кантэкст стварэння і выдання аднаго з найважнейшых твораў беларускай літаратуры.
«Песня пра зубра» з’яўляецца не толькі літаратурным шэдэўрам, але і каштоўнай крыніцай інфармацыі пра культуру, прыроду і грамадства Беларусі таго часу. У паэме аўтар апісвае прыгажосць родных земляў, звычаі палявання і падкрэслівае важнасць захавання культурнай спадчыны.
Гэтая гісторыя нагадвае нам пра багацце беларускай літаратуры і неабходнасць захавання нашай культурнай спадчыны для будучых пакаленняў.
#гістарычныя_знаходкі

Telegram
Бел.Read
Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon

Вітаем- вітаем!🙌
У каго з нашых падпісчыкаў дзеткі ў школы вывучаюцца? Гэтая інфармацыя для вас!
Знайшлі і спяшаемся падзяліцца спасылкай на сайт, дзе па класах сабраныя кнігі беларускіх пісьменнікаў , што ўваходзяць у школьную праграму....у аўдыёфармаце👍
Ведаем, што чытаць карысна, і памяць разьвіваецца больш эфектыўна. Але пагадзіцеся, адзінкі паспяваюць прачытаць усе кнігі са сьпісу праграмы. Так чаму б не праслухаць. Лепей болей чым меней, згодны?
https://www.belarusmusic.com/shkolnaya-pragrama
#дзіцячая_РазМова

У такі неспакойны перыяд час ад часу патрэбна абстрагавацца ад усяго, што насьцярожвае, пужае, нагнятае…
Нас супакойвае прыгажосць і адвечнасць беларускіх прастораў. Чаму б не падумаць пра іх, не праляцець у думках над беларускімі азёрамі і не даць сабе некалькі хвілін на настальгію? Настальгію па родным кутку, дзе нас чакае маці-прырода, чакае сваіх сыноў і дачок.
Мы ведаем, беларусы, што цяпер цяжкія часы для многіх з нас. Мы гэта адчуваем: ваш адчай, вашу стому і боль. Мы тут, разам з вамі, працягваем весьці гэты канал, каб вы маглі адпачыць ад звар’яцелага сьвету, усміхнуцца і зноў, і зноў пачуць: Беларусь перажыве і гэта, але ёй патрэбныя мы — здаровыя і шчаслівыя!
Пішыце нам: аб чым думаеце, што вас хвалюе, аб чым марыце! Запрашайце да нас сваіх сяброў і знаёмых! Мы радыя ўсім шчырым беларусам🤍❤️🤍
@RazMova_bot

Узгадайце, каму належыць аўтарства радкоў:
Але яшчэ тушыце кроў. Гарыць душа і час настане, Калі з-за поля, з-за бароў Па-беларуску сонца гляне.
Але яшчэ тушыце кроў. Гарыць душа і час настане, Калі з-за поля, з-за бароў Па-беларуску сонца гляне.
Anonymous Quiz
39%
Алесь Дудар
35%
Цішка Гартны
26%
Янка Купала
Тым, хто выйшаў змагацца са злом, варта памятаць:
Гэта будзе не шлях, а чортава кругаверць.
З кожнай упаляванай табою рыбы выцмыгне заяц
І панясе па лясах і балотах Кашчэеву смерць.
Здабудзеш зайца – у тое ж імгненне вызваліш качку,
Супраць крылаў яе паспрабуй нешта яшчэ знайдзі.
Дзве нагі, дзве рукі ды загнаная кляча,
Вось і ўся твая моц, на ўсё неба, і ў моры, і ў полі адзін.
Толькі й можна – крычаць і махаць ад бяссілля рукамі,
Качка кружыць над морам, гайдаючы ў целе бяду,
І не знойдзе прытулку на беразе, й падае камнем,
І кідае сцяжэлае яйка з іголкай ў ваду.
Адпачні. Пасядзі каля хваль. Запалі цыгарэту.
Вось хвіліна тваёй перамогі. Святая. Адна.
Чуеш, як мора шапоча і стогне ад стомы, і гэта
Падымаецца рыба з нябачнага дна.
Ганна Севярынец
#вершы