SPADCZYNA Telegram 12322
У новым Сталкеры 2, распрацаваным украінскай студыяй, ёсць мемарыял ахвярам вайны, пра які многія і не здагадваюцца.

Гэта лакацыя з вялікім макавым полем.

Упершыню чырвоны мак быў выкарыстаны як сімвал памяці ахвяр Першай сусветнай вайны амерыканскай выкладчыцай, якая была натхнёная радкамі з верша канадскага ваеннага ўрача Джона Мак-Крэя «На палях Фландрыі», напісанага ў 1915 годзе, ў разгар вайны. Жанчына паклялася заўсёды насіць чырвоны мак у памяць пра ахвяр вайны. Пасля яна збірала сродкі для ветэранаў вайны, прадаючы шоўкавыя чырвоныя макі.

Сімвал трывала замацаваўся ў англамоўным свеце. У 2014 годзе, сотай гадавіне з пачатку той вайны, у Лондане мастак Пол Камінс стварыў неверагодную інсталяцыю «Скрываўленая зямля і чырвоныя моры». У рове старажытнага Таўэра было размешчана 888 246 керамічных чырвоных макаў — па адным на кожнага брытанскага салдата, што загінуў у Першай сусветнай вайне. Інсталяцыя давала ўяўленне пра сапраўдныя маштабы стратаў — літаральна крывавае мора.

У той жа час Украіна выбрала праеўрапейскі вектар развіцця, пачаўшы пераасэнсаванне падзей Другой сусветнай вайны не праз савецкую оптыку. Чырвоны мак лёг у аснову новага сімвала перамогі над нацызмам. Замест «Можам паўтарыць» гучаў заклік «Ніколі зноў». Але ў гэты год ва Украіну зноў прыйшла вайна, якая цягнецца дагэтуль.

#помнікі #вайна

tgoop.com/spadczyna/12322
Create:
Last Update:

BY Спадчына

Share with your friend now:
tgoop.com/spadczyna/12322

View MORE
Open in Telegram

Telegram News

Date: |

Hashtags Administrators Public channels are public to the internet, regardless of whether or not they are subscribed. A public channel is displayed in search results and has a short address (link). With Bitcoin down 30% in the past week, some crypto traders have taken to Telegram to “voice” their feelings. Telegram offers a powerful toolset that allows businesses to create and manage channels, groups, and bots to broadcast messages, engage in conversations, and offer reliable customer support via bots.
from us

Telegram Спадчына
FROM American