Notice: file_put_contents(): Write of 14908 bytes failed with errno=28 No space left on device in /var/www/tgoop/post.php on line 50
Спадчына@spadczyna P.12415
SPADCZYNA Telegram 12415
Для аматараў захавання белай сакральнай пабелкі на нашых храмах.

На працягу стагоддзяў лічылася, што ўвесь фасад опернага тэатра Ла Скала ў Мілане быў афарбаваны ў белы колер.

Аднак эксперты, якія працавалі над маштабнай рэстаўрацыяй фасада тэатра, зрабілі нечаканае адкрыццё: тымпан, трохкутная прастора ў франтоне над над уваходам у тэатр, першапачаткова быў афарбаваны ў блакітны і ружовы колеры.

Падчас рэстаўрацыі фасада, арганізаванай гарадскім саветам, упершыню за 20 гадоў рэстаўратары заўважылі на вуліцы кавалачкі афарбоўкі, якія адваліліся ад неакласічнага фасада. На ніжнім баку гэтых кавалачкаў, то бок на больш старых пластах, была выяўлена блакітна-шэрая фарба. Даследаванне фасада паказала, што гэтая фарба была часткай арыгінальнай задумы XVIII стагоддзя, ёю была пафарбаваная прастора вакол барэльефнай выявы Апалона на калясніцы.

Гарадскі савет разам з кіраўніком праекта і міністэрствам культуры Італіі, прынялі рашэнне пафарбаваць увесь фон тымпана ў колер, які, паводле меркавання рэстаўратараў, быў блізкі да арыгінальнага.

“Гэта адценне блакітнага колеру, блізкае да шэрага,” — кажа Паскуале Франчэска Марыяні Арландзі, які кіраваў рэстаўрацыяй, у інтэрв’ю The Art Newspaper. “Мы выкарысталі вапнавую фарбу, якая з часам трохі пасвятлее.”

Рэстаўратары таксама вырнулі барэльефу Апалона ружовае адценне, якое было выкарыстана і для іншых дэкаратыўных элементаў на фасадзе.

Гэтыя змены сталі часткай рэстаўрацыі фасада, якая каштавала €700 000. Падчас 240-дзённага праекта эксперты ачысцілі і перафарбавалі дэкаратыўныя элементы, калоны і паверхні, якія былі забруджаны і пашкоджаны знешнім уздзеяннем. Жалезныя часціцы з рэйкаў трамвая(!), што праходзіць перад тэатрам, якія назапасіліся на фасадзе і набылі чырванаватае адценне з-за акіслення, былі выдаленыя.

Праект быў завершаны якраз да адкрыцця новага сезона ў Ла Скала — аднаго з галоўных культурных мерапрыемстваў Італіі, якое штогод адбываецца 7 снежня, у дзень Святога Амвросія, апекуна Мілана.

https://www.theartnewspaper.com/2024/12/04/restorers-return-la-scalas-coloured-facade-to-former-gloryin-baby-blue-and-pink

У Італіі не баяцца вяртаць незвычайныя гістарычныя рашэнні на помніках. А ў іх яўна больш досведу ў ахове матэрыяльнай спадчыны. Чаму мусім рабіць іначай у Беларусі і трымацца як за скрэпу за пазнейшыя малакаштоўныя наслаенні, выкліканыя хутчэй гаспадарчай неабходнасцю, чым эстэтычнай?

#Італія #каларыстыка

tgoop.com/spadczyna/12415
Create:
Last Update:

BY Спадчына

Share with your friend now:
tgoop.com/spadczyna/12415

View MORE
Open in Telegram

Telegram News

Date: |

Joined by Telegram's representative in Brazil, Alan Campos, Perekopsky noted the platform was unable to cater to some of the TSE requests due to the company's operational setup. But Perekopsky added that these requests could be studied for future implementation. Telegram channels fall into two types: Telegram channels enable users to broadcast messages to multiple users simultaneously. Like on social media, users need to subscribe to your channel to get access to your content published by one or more administrators. Healing through screaming therapy How to create a business channel on Telegram? (Tutorial)
from us

Telegram Спадчына
FROM American