tgoop.com/viasna96/13567
Last Update:
‼️Суд над прэс-сакратаром "А1" Мікалаем Брэдзелевым зрабілі закрытым
У Мінскім гарадскім ўчора распачаўся суд над 35-гадовым кіраўніком ўпраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі A1 Мікалаем Брэдзелевым. Яго абвінавачваюць па ч. 2 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) і арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання). Стала вядома, што суддзя Алена Ананіч пастанавіла разглядаць справу ў закрытым рэжыме.
За кратамі Мікалая ўтрымліваюць ужо дзевяты месяц — яго затрымалі 10 снежня мінулага году. Вядома, што сілавікі яго збівалі. Пасля затрымання на праўладных каналах з’явілася «пакаяльнае відэа», на якіх ён казаў, што з ліпеня 2020-га нібыта перадаваў трэцім асобам інфармацыю, звязаную з яго прафесійнай дзейнасцю, але потым у кампаніі заявілі, што Брэдзелеў не меў доступу да дадзеных кліентаў.
💌Падтрымайце Мікалая: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Мікалай Алегавіч Брэдзелеў
BY Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Share with your friend now:
tgoop.com/viasna96/13567