tgoop.com/viasna96/22768
Last Update:
📚Кнігу палітвязня Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» пераклалі на ўкраінскую мову
Пра гэта ў інтэрв'ю @byplradio распавёў беларускі дабраахвотнік Яўген Жураўскі.
Яўген распавёў, што будзе шукаць спосабы яе распаўсюджваць. Паводле яго, гэта добрае чытво, каб зразумець падзеі ў Беларусі. На думку Жураўскага, гэтая кніга магла б дапамагчы частцы ўкраінскага грамадства зразумець, што адбываецца ў Беларусі.
Ігар — актывіст анархічнага руху, якога затрымалі пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года. Яго абвінавацілі па шэрагу артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ, дзяржаўнага камітэта экспертыз. У выніку Ігара асудзілі да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Пазней яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Жадзіна. Пасля гэтага яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА. На знак пратэсту ён трымаў галадоўку.
💌Падтрымайце Ігара лістамі, тэлеграмамі і паштоўкамі: Турма № 8. 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А, Ігару Уладзіміравічу Аліневічу
💻Напісаць анлайн
BY Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Share with your friend now:
tgoop.com/viasna96/22768